Навіны

У Гародні на ўгодкі Чарнобылю замест памятных мерапрыемстваў - канцэрт “ВіаГры”

Гарадзенскія ўлады праўдападобна ніяк не адрэагуюць на 25-я ўгодкі сумнай даты – катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Ніякай інфармацыі і напаміну на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкаму пра гэта няма. Апошнія навіны на ім датычаць “Золотой шайбы” і справаздачна-выбарчай канферэнцыі БРСМ. Нічога, прысвечанага чарнобыльскай трагедыі, няма і на сайце Гродзенскага аблвыканкаму ў “Плане мероприятий с 25 апреля по 1 мая 2011 года”. Замест жалобных і памятных акцый у горадзе над Нёманам у мясцовым Лядовым палацы запланаваны канцэрт поп-гурта “Віа-Гра”. Відавочна, што ні адміністрацыя спартовага комплексу, ні ўлады нават не задумаліся пра недарэчнасць такога канцэрту ў трагічную і сумную для Беларусі дату. Пакуль невядома, ці адзначыць нейкім чынам угодкі катастрофы грамадскасць. Нагадваем, што Гродзенскі гарвыканкам па недарэчных падставах адмовіў Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ у правядзенні інфармацыйнага пікету.

26.04.2011 Тэгі: акцыі

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты