Навіны

Пераслед Алеся Дзянісава працягваецца

Працягваецца пераслед вядомага гарадзенскага рок-музыкі і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава. На яго складзены чарговы пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне паводле артыкулу 22.9, частка 2.

Як паведаміў Алесь Дзянісаў, яму са Шчучына прыйшоў пратакол, які склаў старэйшы лейтэнант Валерый Сарока.

Алеся Дзянісава вінавацяць у тым, што 16 ліпеня 2019 года, знаходзячыся ў вёсцы Старыя Васілішкі (Шчучынскі раён), не маючы афіцыйнай акрэдытацыі, ён нібыта ажыццявіў незаконны выраб і пазнейшы распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі.

Адначасна Дзянісаў атрымаў пісьмовае азнаямленне з сваімі правамі. Яно дасланае за подпісам намесніка начальніка Шчучынскага РАУС Аляксандра Гележы.

Калі адбудзецца адміністрацыйны працэс, пакуль невядома. Зараз Алесю Дзянісаву застаецца чакаць афіцыйнай позвы ў суд – у Шчучын альбо па месцы жыхарства ў суд Ленінскага раёну Гародні.

“Гарадзенская вясна” прыгадвае адміністрацыйныя працэсы апошніх гадоў у дачыненні да журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава:

4 красавіка 2014 года суддзя Юрый Казакевіч (суд Ленінскага р-на Гародні) засудзіў яго да 30 базавых велічынь штрафу (арт. 22.9, частка 2).

22 красавіка 2015 года суддзя Алена Пятрова (суд Ленінскага р-на Гародні) засудзіла яго да 20 базавых велічынь штрафу (арт. 22.9, частка 2).

19 жніўня 2015 года суддзя Юрый Казакевіч (суд Ленінскага р-на Гародні) засудзіў яго да 25 базавых велічынь штрафу (арт. 22.9, частка 2).

2 лістапада 2018 года суддзя Валерый Шпак (суд Кастрычніцкага р-на Гародні) засудзіў яго да 25 базавых велічынь штрафу (арт. 17.11, частка 2, за перапост інфармацыйных матэрыялаў у сацсетцы ВКонтакте).  

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты