Навіны

За чорным хлебам

Мі­ну­лы ты­дзень прай­шоў мне на па­да­рож­жах з да­во­лі вя­лі­кай коль­кас­цю кі­ла­мет­раў. Спа­чат­ку апы­нуў­ся я на Вер­х­няй Сі­ле­зіі ў Глі­ві­цах, а за­тым шля­хі мае на­кі­ра­ва­лі­ся ў Мінск. З Глі­ві­цаў у Мінск прыб­ліз­на дзе­вяць­сот кі­ла­мет­раў. На та­кім ад­рэз­ку мож­на ўжо сме­ла наг­ля­даць за эка­на­міч­на-цы­ві­лі­за­цый­ны­мі ад­роз­нен­ня­мі і вык­лі­ка­мі. І то на ўнут­ра­ным поль­скім уз­роў­ні, як і на між­на­род­ным, па­між су­сед­ні­мі дзяр­жа­ва­мі.

На Сі­ле­зію пры­вя­лі мя­не ся­мей­ныя спра­вы. Апош­ні раз па­бы­ваў я там трыц­цаць тры га­ды та­му на­зад на вя­сел­лі ма­ёй два­ю­рад­най ся­стры. Там ме­на­ві­та ў Глі­ві­цах пас­ля вай­ны за хле­бам вы­е­ха­лі та­та­вы род­ныя брат і ся­стра. Дзядзь­ка Пе­ця, на жаль, па­мёр і там па­ха­ва­ны, але цё­ця Ні­на з му­жам Ян­кам, ро­дам з Мо­ра, вяр­ну­лі­ся пас­ля вы­ха­ду на пен­сію ў Бе­ла­сток, каб што­дзень быць блі­жэй сва­іх лю­дзей і цар­к­вы. Не пе­ра­са­дзі­лі сва­іх ка­ра­нёў у пра­мыс­ло­вы кра­я­від. Ка­лі ў ма­іх баць­коў бы­ло ча­ты­рох сы­ноў, то ў дзядзь­кі Пе­ці і цё­ці Зо­сі бы­лі ча­ты­ры дач­кі. Зра­зу­ме­ла, што та­кі па­ла­вы раск­лад быў пры­чы­най ся­мей­ных жар­таў і раз­ва­жан­няў за ста­лом па­між бра­та­мі на­конт спра­вяд­лі­вас­ці гэ­та­га све­ту. Што­год на ка­ні­ку­лах усёй вя­лі­кай сям’­ёй з’яз­джа­лі яны да нас на вё­ску, каб па­ды­хаць чы­стым па­вет­рам, па­маг­чы ў гас­па­дар­цы і на­ве­даць на­шу вя­лі­кую рад­ню, ад­ным сло­вам — быць у кур­се па­дзей сва­іх ад­нап­ля­мен­цаў. Мы, дзе­ці, гу­ля­лі ра­зам так­са­ма і ў фут­бол, бо дзяў­ча­ты трэ­ні­ра­ва­лі яго там на мес­цы. Вык­лі­ка­ла гэ­та ў нас, пуш­чан­скіх дзі­ку­ноў, па­ша­ну і па­ва­гу. Так­са­ма су­поль­ныя па­ся­душ­кі на пе­чы бы­лі тым мо­ман­там, ка­лі вы­яў­ля­лі мы свае най­боль­шыя дзі­ця­чыя та­ям­ні­цы. А яны бы­лі нам ці­ка­вы­мі па вель­мі про­стай пры­чы­не. Мы рас­па­вя­да­лі най­час­цей пра па­дзеі з жы­вёль­на-пры­род­на­га све­ту, а яны пра свет шах­таў і чы­гун­кі. Ад­ны і дру­гія га­ва­ры­лі на сва­іх мо­вах. Гэ­та так­са­ма бы­ло вель­мі па­ву­чаль­нае, бо іх­ні гу­тар­ко­вы ва­ры­янт поль­скай мо­вы знач­на ра­зы­хо­дзіў­ся з вя­до­мым нам лі­та­ра­тур­ным гу­чан­нем.

Дзядзь­ка Пе­ця пра­ца­ваў на чы­гун­цы і вель­мі яе лю­біў. Прай­шоў роз­ныя па­са­ды і цяж­кай пра­цай да­біў­ся та­го, што кі­ра­ваў ру­хам ва­го­наў для ву­га­лю ва ўсёй ка­та­віц­ка-глі­віц­кай аг­ла­ме­ра­цыі. Ён вель­мі лю­біў па­да­рож­ні­чаць цяг­ні­ка­мі, заў­сё­ды ва­зіў з са­бою тоў­сты раск­лад ПКП на ўсю кра­і­ну. І заў­сё­ды адзін ве­чар бя­се­ды з ма­ім та­там вы­гля­даў на­ступ­ным чы­нам. Па не­каль­кіх чар­ках па­чы­наў дзядзь­ка рас­па­вя­даць май­му та­ту, як най­хут­чэй і з які­мі пе­ра­сад­ка­мі мож­на да­е­хаць у лю­бы ку­ток Поль­ш­чы. Па­чы­на­лі яны па­да­рож­ні­чаць заў­сё­ды з Гай­наў­кі ці Ча­ром­хі ў Шчэ­цін, бо там баць­ка слу­жыў у ар­міі. У га­ла­ве дзядзь­кі Пе­ці бы­лі не толь­кі га­дзі­ны ад’­ез­даў, пры­ез­даў, пе­ра­са­дак, але і ну­ма­ры цяг­ні­коў. По­тым баць­ка пы­таў­ся пра Кра­каў, бо там яго пар­тый­ны ак­тыў пры­му­со­ва на­кі­ра­ваў бу­да­ваць Но­вую Гу­ту за тое, што ён не пад­пі­саў­ся, каб ства­рыць кал­гас у на­шых пуш­чан­скіх вё­сках. І так яны за ста­лом ра­зам па­да­рож­ні­ча­лі паль­ца­мі па Поль­ш­чы па тоў­стым раск­ла­дзе яз­ды. Мя­не іх­нія раз­мо­вы вель­мі за­ва­рож­ва­лі і, ма­быць, та­му ме­на­ві­та... цяг­ні­кі гэ­та так­са­ма і мой лю­бі­мы сро­дак тран­с­пар­ту. На ім ра­зам з дач­кой з’ез­дзі­лі мы ўсю Поль­ш­чу. І на­да­лей мне най­мі­лей слу­хаць сві­сток кі­раў­ні­ка цяг­ні­ка, які дае сіг­нал да чар­го­вай ма­ёй па­ез­д­кі.

А цё­ця Зо­ся пра­ца­ва­ла на шах­це пры сар­та­ван­ні ву­га­лю, які вы­яз­джаў з глы­бі­ні на са­мую зям­лю. Яе ра­ска­зы пра ня­го­ды і не­бяс­пе­ку пра­цы шах­цё­раў за­ста­лі­ся ў ма­ёй па­мя­ці да гэ­тых дзён. Яна так­са­ма за хле­бам пры­е­ха­ла сю­ды з та­ко­га ж бед­на­га Кя­лец­ка­га ва­я­вод­ства. Пра­цу­ю­чы шуф­лем як роў­ная з роў­ны­мі ся­род муж­чын, ра­да­ві­тых сі­лез­цаў, зда­бы­ва­ла прыз­нан­не. І так­са­ма, як усе на­шы баць­кі, ма­ры­лі яны пра тое, каб іх­нім дзе­цям бы­ло ляг­чэй за­раб­ляць на хлеб наш што­дзён­ны. Та­кая пра­ца па­дар­ва­ла яе зда­роўе, але апе­ка дзя­цей да апош­ніх дзён жыц­ця бы­ла для яе ад­дзя­кай за ўсё пра­жы­тае. На чор­ным зо­ла­це і хле­бе пра­лі­ло­ся і пра­лі­ва­ец­ца па сён­няш­ні дзень мно­га го­ра і слёз.

Яў­ген ВА­ПА

24.05.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты