Навіны

Юрыдычны "шэдэўр" ад Бярозаўскага гарвыканкаму (дакумент)

Бярозаўскі гарвыканкам адмовіў грамадскаму актывісту Вітольду Ашурку ў праве правесці інфармацыйны пікет за ўсталяванне ў гарадскім парку Бярозаўкі помніка Юліусу Столле, аднаму з заснавальнікаў шкляной вытворчасці на Лідчыне.
Афіцыйны адказ з адмовай за подпісам старшыні выканкаму Валерыя Яводзіка сапраўды ўражвае сваёй юрыдычнай трактоўкай. Аказваецца Бярозаўскі гарвыканкам палічыў інфармацыю на Беларускім Радыё Рацыя пра тое, што такая заяўка пададзена на разгляд, ні больш, ні менш...агітацыяй і заклікам да правядзення пікету.

Такой трактоўкі заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў на Гарадзеншчыне яшчэ не было. Бярозаўскі выканкам спасылаецца на артыкул 8 Закону Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь". Чыноўнікі выявілі буйную фантазію і выдалі такую фармулёўку, што яна напэўна ўвойдзе ў класічны падручнік бюракратыі і кручкатворства.

У канцы сваёй адмовы старшыня Бярозаўскага выканкама Яводзік прапануе абскардзіць яго дзеянні ў Лідскім выканкаме.

Гэта была ўжо другая падача заяўкі на інфармацыйны пікет па згаданым помніку ў Бярозаўскі гарвыканкам. Вітольд Ашурак, аднак, не збіраецца здавацца і мае намер працягваць змагацца за канстытуцыйнае права на правядзенне мірнага мерапрыемства, скіраванага на інфармаванне іншых грамадзян

Па словах грамадскага актывіста, ён будзе далей падаваць такія заяўкі.


 

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты