Навіны

За чорным хлебам - 2

Тры тыд­ні на­зад у гэ­тым мес­цы па­дзя­ліў­ся я з чы­та­ча­мі пер­шы­мі ўра­жан­ня­мі ад ся­мей­ных ван­д­ро­вак на Сі­ле­зію. Аказ­ва­ец­ца, што і ся­мей­ні­кі ін­шых на­шых рэ­дак­цый­ных сяб­роў і су­пра­цоў­ні­каў так­са­ма ра­скі­ну­ты па Вер­х­няй і Ніж­няй Сі­ле­зіі. З ма­ёй вё­скі не толь­кі прад­стаў­ні­кі май­го ро­ду сваё жыц­цё звя­за­лі з вер­ну­ты­мі пас­ля вай­ны зем­ля­мі. Не­ка­то­рыя па сён­няш­ні дзень вяр­та­юц­ца ад­туль у час лет­ня­га ад­па­чын­ку ў свае род­ныя гнёз­ды. Ра­зам з імі з’яз­джа­юць да нас іх­нія дзе­ці і ўну­кі.

За­раз кры­ху ін­шых ма­іх рэф­лек­сій з Сі­ле­зіі на­конт уба­ча­на­га і па­чу­та­га. Пас­ля вяр­тан­ня па­поў­ніў я свае ся­мей­ныя ве­ды аб яш­чэ ад­ным та­та­вым бра­це — Ва­ло­дзі. Ён так­са­ма па­ехаў за чор­ным хле­бам на шах­ту, дзе па­зна­ёміў­ся са сва­ёй бу­ду­чай жон­кай з Мі­лей­чыч. Пе­ра­лом на­гі ў час пра­цы і ту­га па род­ным ста­рон­ні пры­вя­лі яго на­зад у Гай­наў­ку, а по­тым у Бе­ла­сток.

Па­быў­шы ў Заб­жы ў ад­ной з бы­лых шах­таў на трох­га­дзін­най эк­скур­сіі, пас­ля вы­ез­ду на­верх пе­ра­да мною з’я­ві­ла­ся шмат пы­тан­няў і ўяў­лен­няў на­конт са­ма­ад­чу­ван­ня тра­піў­шых ту­ды на пра­цу бе­ла­ру­саў з Бе­ла­сточ­чы­ны, а мо­жа шы­рэй мо­ла­дзі з ся­лян­скай пра­цоў­на-пры­род­най пра­сто­ры. Па­быў­ка ў вуз­кіх ка­лі­до­рах, дзе паў­сюд­на па­нуе чор­ны рос­піс, на­ват за­раз вык­лі­кае аб­са­лют­на клаў­ст­ра­фоб­ныя ад­чу­ван­ні. Уя­віць ся­бе цяж­кас­ці пра­цы шах­цё­раў у вы­со­кай тэм­пе­ра­ту­ры, пры да­па­мо­зе толь­кі кір­кі і шуфе­ля, пры ры­зы­цы ка­таст­роф аб­ва­лу і вы­бу­хаў га­зу для на­шых зем­ля­коў му­сі­ла быць про­ста шо­кам. Уз­га­да­ва­ным у ся­лян­ска-пры­род­най цы­ві­лі­за­цыі прый­ш­ло­ся пе­ра­ся­ліц­ца ў пра­мыс­ло­ва-тэх­ніч­ную рэ­аль­насць. Уз­га­да­ва­ным і пра­цу­ю­чым сва­бод­на ў по­лі і на се­на­жа­ці пад со­неч­ным не­бам пры спе­ве пту­шак прый­ш­ло­ся пе­ра­нес­ці­ся дзень у дзень пад зям­лю і за­дым­ле­нае не­ба. Вый­шаў­шы з вя­ско­ва­га аб­рад­на­га ка­лян­дар­на­га цык­ла, су­тык­ну­лі­ся яны не толь­кі з поль­скай куль­ту­рай, але ў гэ­тым вы­пад­ку са шлён­ска-ня­мец­кім ся­мей­на-пра­цоў­ным ла­дам жыц­ця. Суст­рэ­лі яны лю­дзей, для якіх са­май вя­лі­кай гі­ста­рыч­най траў­май быў ува­ход са­вец­кай ар­міі зі­мой 1945 го­да, які пры­нёс ім здзе­кі, гвал­та­ван­ні, рас­ст­рэ­лы і дэ­пар­та­цыю мяс­цо­вых жы­ха­роў у глыб Са­вец­ка­га Са­ю­за. Іх мес­ца за­ня­лі перш за ўсё тран­с­пар­ты поль­скіх рэ­пат­ры­ян­таў з Львоў­ш­чы­ны — ін­тэ­лі­ген­цыі і бед­ных га­лі­цый­скіх ся­лян. З’я­ві­лі­ся там так­са­ма і пе­ра­ся­лен­цы з Бе­ла­ру­сі. Так скла­ла­ся ў вы­пад­ку і му­жа ма­ёй два­ю­рад­най ся­стры. Баць­ка яго — сі­ра­та з Ва­лы­ні, ма­ці — з‑пад Ба­ра­на­віч, бя­рэ за жон­ку дзяў­чы­ну, баць­ка якой бе­ла­рус з Бе­ла­сточ­чы­ны, а ма­ці з вё­скі ў Кя­лец­кім ва­я­вод­стве. Мяс­цо­вай кры­ві ня­ма ані чуць-чуць. А сям’я му­жа дру­гой ма­ёй ся­стры пры­е­ха­ла з Аль­ш­тын­ска­га ва­я­вод­ства.

Сі­лез­цаў і крэ­са­вя­каў раз’­яд­ноў­ва­ла ўсё, але спа­лу­ча­ла іх ад­на ду­шэў­ная спра­ва — яны про­ста не цяр­пе­лі са­ве­таў і ру­скіх. На­шым пра­вас­лаў­ным і ру­са­філь­скім дзяў­ча­там і хлоп­цам быў гэ­та неў­яў­ляль­ны эма­цы­я­наль­ны каш­мар. Мно­гія гур­та­ва­лі­ся ва­кол цар­к­вы ў Сас­ноў­цы, якая ў вы­пад­ку ма­ёй сям’і бы­ла важ­ным ары­ен­ці­рам ад­чу­ван­ня сва­ёй бе­ла­ру­скас­ці. Што та­ды тры­ма­ла іх на гэ­тай пра­мыс­ло­вай Сі­ле­зіі? Выт­ры­ва­лі, бо з дзя­цін­ства бы­лі пры­вык­лыя да цяж­кай пра­цы. Тут ад яе ат­рым­лі­ва­лі рэ­аль­ную зар­пла­ту. Про­ста не ме­лі куды і да ча­го вяр­тац­ца. Па-пер­шае, пе­ра­на­се­ле­ныя вё­скі, ма­лыя гас­па­дар­кі не да­ва­лі мес­ца на са­ма­стой­насць. Па-дру­гое, за­кон­чы­ла­ся са­на­цый­ная, ан­ты­бе­ла­ру­ская па­лі­тыч­ная, ас­вет­ная і эка­на­міч­ная дыск­ры­мі­на­цыя. Шлях у лю­дзі зда­ваў­ся ад­кры­тым. Па-трэ­цяе, не ха­па­ла там лю­дзей да пра­цы. Але асаб­лі­ва шах­цё­рам ніх­то не ха­цеў пра­ца­ваць. Та­му ў лю­тым 1951 го­да та­дыш­ні мі­ністр на­цы­я­наль­най аба­ро­ны мар­шал Поль­ш­чы Кан­стан­цін Ра­ка­соў­скі пад­пі­саў указ аб ства­рэн­ні ча­со­вай служ­бы (Ва­ta­lio­ny Zas­tęp­cze Służ­by Woj­sko­wej), зва­най по­тым Вай­ско­вым кор­пу­сам шах­цёр­скім (Woj­sko­wy Kor­pus Gór­ni­czy). Ма­ла­дым рэк­ру­там у вай­ско­вы бі­лет ста­ві­лі штамп «ПЗ» — пад зям­лю. Іх ня­воль­ная ў сут­нас­ці «служ­ба» пер­ша­па­чат­ко­ва доў­жы­ла­ся 24 ме­ся­цы, а по­тым рас­цяг­ну­ла­ся да 36 ме­ся­цаў. Жа­хі бяс­п­лат­най і ка­тар­ж­най пра­цы спаз­на­ла звыш 120 ты­сяч жаў­не­раў-шах­цё­раў. Коль­кі ся­род іх бы­ло на­шых бе­ла­ру­скіх хлоп­цаў на­пэў­на мо­гуць вы­зна­чыць ар­хіў­ныя дас­ле­да­ван­ні. Ду­маю, што вар­та ад­шу­каць тых, ка­му чор­ны хлеб і слё­зы скра­лі ма­ла­досць.

Яў­ген ВА­ПА

13.06.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты