Навіны

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на ліпень 2019 году

1 ліпеня

450 гадоў таму (1569) – Была падпісана Люблінская ўнія – міжнародна-прававы акт аб’яднаньня ВКЛ з Польшчай у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую.

2 ліпеня

70 гадоў таму (1949) – У Смургонях нарадзіўся Віктар Шоць, беларускі настаўнік, краязнавец, актывіст Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ.

30 гадоў таму (1989) – У Лідзе адкрыты помнік Адаму Міцкевічу (скульптар Валер’ян Янушкевіч).

5 ліпеня

80 гадоў таму (1939) – У в. Мілушава (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Аляксандр Каранеўскі, беларускі журналіст, краязнавец.

6 ліпеня

35 гадоў таму (1984) – У Воршы памёр Аляксандар Вернікоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГу. Служыў з 1950-ых у Дварцы (Дзятлаўскі р-н).

11 ліпеня

50 гадоў таму (1969) – Памёр Данат Яцкевіч, удзельнік БКА, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Нараджэнец Ліды.

13 ліпеня

315 гадоў таму (1704) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Станіслаў Ляшчынскі.

14 ліпеня

25 гадоў таму (1994) – У Сэйнт-Кэтэрынзе (Канада) памёр Пётр Конюх, беларускі сьпявак, дзеяч эміграцыі (Італія, Бельгія, ЗША, Канада). Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку (ЗША). Нараджэнец в. Турэц (Карэліцкі р-н).

15 ліпеня

105 гадоў таму (1914) – У Екацярынаславе (цяпер Дніпро, Україна) нарадзіўся Вітаўт Рамук, беларускі грамадзка-культурніцкі дзеяч у эміграцыі (Германія, Бельгія, Вялікабрытанія, ЗША). У 1922-26 жыў і працаваў у Ліпнішках (Івейскі р-н), у 1941-44 – у Лідзе.

16 ліпеня

145 гадоў таму (1874) – У Брусэлі памёр Віктар Гельтман, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1830-31. Разам з братам Язэпам стварыў у 1819 г. у Сьвіслацкай гімназіі тайную патрыятычную арганізацыю.

17 ліпеня

100 гадоў таму (1919) – Урад Літоўска-Беларускай рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.

18 ліпеня

55 гадоў таму (1964) – Памерла Любоў Мазалеўская, беларуская артыстка, рэжысёрка, педагог. Нараджэнка в. Каўшова (Мастоўскі р-н).

19 ліпеня

100 гадоў таму (1919) – У Варшаве памёр Юзаф Беркман, жывапісец, удзельнік паўстаньня 1863-64, ваяваў на Ашмяншчыне.

20 ліпеня

130 гадоў таму (1889) – Памёр Фёдар Турук, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, гісторык, педагог. Нараджэнец в. Балотца (Наваградзкі р-н).

25 ліпеня

135 гадоў таму (1884) – У Вільні нарадзіўся Аляксандар Вернікоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГу. Служыў з 1950-ых у Дварцы (Дзятлаўскі р-н).

120 гадоў таму (1899) – У Любчы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Міхаіл Каўцэвіч, беларускі вучоны-электратэхнік.

 

30.06.2019

Відэа

праваабарончыя сайты