Навіны

На магіле Віктара Каліноўскага ў Свіслачы пачаліся работы па эксгумацыі парэшткаў

Гарадзенскі праваабаронца, журналіст і публіцыст Уладзімір Хільмановіч назірае з боку грамадскасці за гэтым працэсам. Таксама там прысутнічаюць мясцовыя актывісты. Свіслацкі грамадска-палітычны актывіст Юры Глебік для галоснасці і кантролю над гэтым працэсам з боку грамадства па прапанове Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь увайшоў у пратакольную групу.

Уладзімір Хільмановіч паведаміў, што прадстаўнікі Следчага камітэту паабяцалі, што пасля заканчэння іх місіі магіла Віктара Каліноўскага будзе адноўлена ў тым выглядзе, як да пачатку працы.

Прысутнічаюць і прадстаўнікі Літвы, якія заявілі, што хочуць ідэнтыфікаваць Кастуся Каліноўскага, а іншых зачэпак, акрамя як парэшткі яго роднага брата, яны не маюць.

Уся гэтая справа з ідэнтыфікацыяй парэшткаў у грамадскасці Беларусі напачатку выклікала шмат пытанняў. Бо ўсё рабілася як заўсёды робіцца ў сённяшняй Беларусі – аніякай інфармацыі. А паколькі ўлады штогод пераследуюць тых актывістаў, якія прыязджаюць у Свіслач ушанаваць памяць паўстанцаў1863-64-га гадоў, то існуюць нават падазрэнні, што пад выглядам эксгумацыі магіла Віктара Каліноўскага будзе разбураная. Або працэс эксгумацыі будзе выкарыстаны для гэтага.

Увогуле, на тое, што будуць знойдзены парэшткі Віктара Каліноўскага праўдападобна надзеі мала. Бо на гэтых могілках у гэтым месцы, пасля смерці Віктара Каліноўскага і храм пабудавалі, і пасля аднаўлялі яго. Мяняліся параметры, ссоўваліся намагільныя пліты, хаваліся іншыя нябожчыкі. Таму працы маюць больш латарэйны характар. Але прадстаўнікі Літвы ўскладаюць на яго надзею, бо хочуць ідэнтыфікаваць парэшткі Кастуся Каліноўскага.

Дакладна вядома толькі тое, што Віктар Каліноўскі пахаваны на свіслацкіх могілках у тым месцы.

Надзею на нейкую праўдзівую інфармацыю з гэтай місіі дае тое, што ёсць усё ж грамадскі кантроль, і Следчы камітэт нічога не мае супраць гэтага, як і іншыя суб’екты.

Гарадзенская вясна будзе пільна сачыць за гэтым працэсам і інфармаваць грамадскасць.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты