Навіны

Свіслач: трэба чакаць вынікаў эксгумацыі

Археалагічныя і экспертныя працы на месцы мяркуемай магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы скончаны. Працы ішлі 4 дні – з 8-га па 11 ліпеня. Калі былі выяўлены парэшткі двух чалавек, археолагі спынілі сваю частку працы. Пасля гэтага з Менску былі выкліканы дадатковыя эксперты. Адмыслоўцы ўзялі фрагменты парэшткаў, пасля чаго раскоп быў засыпаны.

Усе працы былі пратакаліраваны Следчым камітэтам згодна з працэсуальным заканадаўствам. Як паведаміў прадстаўнік грамадскасці Юрый Глебік, цяпер трэба чакаць афіцыйных вынікаў экспертызаў, якія будуць весці беларускія і літоўскія спецыялісты.  Пасля правядзення даследзінаў фрагментаў на сайце Следчага камітэту павінна з’явіцца афіцыйная інфармацыя.

Незалежна ад вынікаў экспертызы, праз некалькі месяцаў, калі асядзе грунт, помнік з крыжам і яшчэ адзін надмагільны камень з шыльдай павінны вярнуцца на ранейшае месца.

Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты