Навіны

Унікальная кніга луненскага філатэліста (фота)

Вядомы краязнавец і філатэліст з мястэчка Луна, што на Мастоўшчыне, Лявон Карповіч надрукаваў унікальную працу. "Біблейскія гісторыі Новага запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі" вышлі пакуль малым накладам, але аб'ём і змест працы ўражваюць сваім ахопам.

 

Кніга на 240 старонках фармату А4 змяшчае каля 100 артыкулаў і больш 800 каляровых ілюстрацый паштовых марак розных краін свету. Сваю тэматычную калекцыю марак Лявон Карповіч збіраў амаль 30 гадоў. У розны час ён друкаваў у розных выданнях тэматычныя фрагменты Новага Запавету, адлюстраваныя ў марках, рабіў адпаведныя філатэлістычныя выставы. Ідэя зрабіць асобнае выданне з'явілася каля двух гадоў таму. І вось яна рэалізавалася!

Луненскі філатэліст не збіраюцца спыняцца на дасягнутым. У творчых планах - стварэнне аналагічнага выдання, прысвечанага Старому Запавету.

02.08.2019 Тэгі: Лявон Карповіч

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты