Навіны

Даеду ці не даеду?

З ус­па­мі­на­мі з «Ба­со­віш­ча» ў га­ла­ве з’е­хаў я ад­ра­зу ў сваю зо­ну шчас­лі­вас­ці, зна­чыць, у баць­коў­скі дом. Зра­зу­ме­ла, каб не да­па­мо­га сяб­ры ў пад­во­зе пад ха­ту на яго­най ма­шы­не, то спра­ва вы­гля­да­ла б знач­на горш. Ця­пер да­е­хаць з Бе­ла­сто­ка ў пры­пуш­чан­скія вё­скі не так і лёг­ка, а па-люд­ску — про­ста ка­таст­ро­фа. Та­му, пе­ра­сту­піў­шы па­рог род­на­га до­ма, мой баць­ка ад­ра­зу па­ста­віў мне пы­тан­не: «А ты зна­еш як і на чым вер­неш­ся на­зад у Бе­ла­сток?» На шчас­це я су­па­ко­іў яго ад­ка­зам, што ўсё ўжо вы­ра­ша­на з ма­ім сяб­рам. Пас­па­кай­не­лы баць­ка толь­кі та­ды па­чаў мя­не рас­пыт­ваць пра тое, што ў мя­не чу­ваць.

Да­рэ­чы, зда­ва­ла­ся б, што ў больш цы­ві­лі­за­цый­ным на­прам­ку, та­кім як па­гра­ніч­ны пе­ра­ход у Баб­роў­ні­ках, за­ім­чу­ся хут­ка на аў­то­бу­се, але ня­даў­ні ар­ты­кул Аляк­сан­д­ра Вяр­біц­ка­га на ста­рон­ках на­ша­га тыд­нё­ві­ка па­ка­заў аб­са­лют­ную без­на­дзей­насць і на гэ­тым да­рож­ным век­та­ры. Про­ста — цы­ві­лі­за­цый­нае вык­лю­чэн­не, а ў ім і тое ка­му­ні­ка­цый­нае, гэ­та хлеб наш на­дзён­ны. Та­му ча­каю, ці абя­ца­ная ад жніў­ня ўра­да­вая пра­гра­ма да­фі­нан­са­ван­ня ла­каль­ных аў­то­бус­ных мар­ш­ру­таў зной­дзе сваё мес­ца і ў на­шых па­ве­тах. У 2019 го­дзе ўрад пры­зна­чыць на гэ­ту мэ­ту яш­чэ 200 мі­льё­наў зло­тых, а ў 2020 го­дзе мае ўжо быць гэ­та су­ма 800 мі­льё­наў зло­тых. Та­кая што­га­до­вая ве­лі­чы­ня да­фі­нан­са­ван­ня зап­ла­на­ва­ная ў бю­джэ­це дзяр­жа­вы да 2028 го­да, — пра­ін­фар­ма­ваў мі­ністр ін­ф­раст­рук­ту­ры Ан­джэй Адам­чык. Па­вод­ле да­ных Га­лоў­най ста­ты­стыч­най уп­ра­вы звыш трох мі­льё­наў да­рос­лых па­ля­каў што­дзень да­яз­джае на пра­цы ў ін­шую гмі­ну. А па­вод­ле ста­ты­сты­кі Поль­скай ака­дэ­міі на­вук у мі­ну­лым, 2018, го­дзе ў маш­та­бе кра­і­ны ўжо двац­цаць шэсць ад­сот­каў са­лэ­цтваў паз­баў­ле­ныя пас­луг гра­мад­ска­га тран­с­пар­ту. Ка­лі ўлі­чыць пат­рэ­бы і школь­ні­каў, і да­рос­лых, якія хо­чуць да­е­хаць да ле­ка­ра ці ў са­маў­ра­да­ва-дзяр­жаў­ныя ўста­но­вы, праб­ле­ма ка­му­ні­ка­цый­на­га вык­лю­чэн­ня вы­ры­соў­ва­ец­ца ў поў­ным маш­та­бе.

Тут пат­рэб­ная так­са­ма доб­рая во­ля і ста­ран­ні ла­каль­ных са­маў­ра­даў­цаў, а ў ма­ім вы­пад­ку про­ста не­аб­ход­ныя на­ма­ган­ні вой­та гмі­ны Ду­бі­чы-Цар­коў­ныя і ста­ра­сты Гай­наў­ска­га па­ве­та. Без іх­няй доб­рай во­лі і фі­нан­са­ва­га ўкла­ду не­маг­чы­мым бу­дзе па­ба­чыць аў­то­бу­сы ў ра­ё­не Бе­ла­веж­скай пуш­чы. Згод­на з за­ко­нам не­аб­ход­най умо­вай для ат­ры­ман­ня дап­ла­ты з дзяр­жаў­на­га бю­джэ­ту праз пас­рэд­ні­цтва да­мо­вы з ва­я­во­дам, з’яў­ля­ец­ца сфі­нан­са­ван­не са­маў­ра­дам мі­ні­мум трыц­ца­ці ад­сот­каў дэ­фі­цы­ту да­дзе­най аў­то­бус­най лі­ніі. На жаль, ве­да­ю­чы стан бю­джэ­таў на­шых гмін, мо­жам спа­дзя­вац­ца ад­моў­ных рэ­ак­цый для гэ­тай іні­цы­я­ты­вы. Тут за­раз вя­лі­кая ро­ля так ня­даў­на выб­ра­ных рад­ных, а кан­к­рэт­на та­го, ці за­хо­чуць пры­ціс­нуць яны сва­іх вой­таў і ста­ра­стаў, каб ру­шы­лі сва­і­мі ша­ноў­ны­мі зад­ні­ца­мі ў спра­ве па­ляп­шэн­ня сва­ім вы­бар­ш­чы­кам до­сту­пу да што­дзён­най ка­му­ні­ка­цыі з боль­шы­мі цэн­т­ра­мі.

Да кан­ца не зу­сім яс­нае і ста­но­віш­ча са­мой ка­му­ні­ка­цый­най фір­мы ПКС. У кож­ным яе са­ма­стой­ным пад­раз­дзя­лен­ні зу­сім роз­нае эка­на­міч­на-тэх­ніч­нае ста­но­віш­ча. Ка­лі ўзяць пад ува­гу тэ­ры­то­рыю на­ша­га ва­я­вод­ства і абяз­лю­дзен­не част­кі яго рэ­гі­ё­наў, то мож­на спа­дзя­вац­ца ці­хай змо­вы з са­маў­ра­даў­ца­мі, каб не ад­кры­ваць ані­я­кіх мар­ш­ру­таў. Абод­ва ба­кі бу­дуць ка­ры­стац­ца жа­лез­на-ла­гіч­ным ар­гу­мен­там, што ва­зіць толь­кі па­вет­ра, гэ­та вы­кід­ван­не на­шых па­дат­каў на ве­цер. Пра эфек­ты да кан­ца гэ­та­га го­да хі­ба трэ­ба ўво­гу­ле за­быц­ца, бо вой­ты і ста­ра­сты вык­ру­цяц­ца тым, што ў бю­джэ­тах да кан­ца гэ­та­га го­да ня­ма да­дат­ко­вых срод­каў. За­тым трэ­ба спа­дзя­вац­ца, што толь­кі ў на­ступ­ным 2020 го­дзе ў не­ка­то­рых гмі­нах із­ноў з’я­вяц­ца аў­то­бу­сы. Паг­ля­дзім, па­ба­чым. Так­са­ма па­лі­тыч­ныя ін­т­ры­гі гэ­та­га і на­ступ­на­га га­доў на­пэў­на пак­ла­дуць свой ад­бі­так на рэ­а­лі­за­цыю гэ­та­га за­ко­на.

За­ду­маў­ся я над усім гэ­тым, ка­лі вяр­нуў­ся ў сваю бе­ла­стоц­кую ква­тэ­ру. Хі­ба ўсё ж та­кі за­ста­ец­ца мне не­вя­лі­кая на­дзея, што на гра­мад­скім тран­с­пар­це да­бя­ру­ся на пра­ця­гу блі­жэй­ша­га го­да ў род­ную вё­ску. За ак­ном аку­рат прай­ш­ла ве­ча­ро­вая бу­ра і вы­паў доў­га­ча­ка­ны дождж. Па­ляг­чэ­ла ў па­вет­ры і на сэр­цы. Ну што ж, ка­лі бу­дзем жыць, то не­як прып­лы­вем у сваю Іта­ку.

Яў­ген ВА­ПА

03.08.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты