Навіны

Жыхары Альшанкі за акультураны мікрараён

У мікрараёне Альшанка разгортваецца грамадская акцыя па зборы электронных подпісаў за азеляненне і азнакаванне мікрараёну. Гэта ладзіцца ў межах ініцыятывы "Наша Альшанка". Адпаведны зварот будзе накіраваны ў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт і ў Гродзенскі гарадскі савет дэпутатаў. У звароце, падрыхтаваным ініцыятарамі гаворыцца наступнае:

"Просім Вас разгледзіць магчымасць стварэння сквераў і паркавых зон на тэрыторыі жылога раёна Альшанка з абавязковым усталяваннем лаваў, інфармацыйных стэндаў, скульптур, а таксама прысваення дадзеным тэрыторыям назваў у гонар вядомых твораў асоб, імёнамі якіх названы вуліцы: М. Агінскі, Ф. Багушэвіч, У. Караткевіч, Напалеон Орда (напрыклад, сквер “Паланэз”). У дадатку змешчаны прапанаваныя варыянты з падобным вырашэннем у нашых суседзяў: населяныя пункты Рэспублікі Польшча (г. Познань, гміна Любань Вялікапольскага павета). Так, выкананне пастаўленай мэты дазволіць вырашыць шэраг задач, якія дапамогуць абудзіць грамадскае-культурнае і эканамічнае жыццё раёна, а таксама палепшыць экалагічную сітуацыю. Напрыклад:1. забяспечыць жыхароў розных частак Альшанкі паркавай зонай для адпачынку;2. пашырыць вядомасць слаўных землякоў Беларусі, у гонар якіх названы вуліцы, іх твораў; 3. зменшыць моц ветру ў мясцовасці;4. паспрыяць развіццю турызму, стварэнню дадатковых рабочых месцаў."

Адзін з ініцыятараў грамадскай справы Яўген Дудкін (на фота) так каментуе сітуацыю: “Ідэя збору подпісаў па стварэнні паркаў і сквераў у жылым раёне Альшанка выспела пад час кампаніі за будаўніцтва другой школе ў раёне. Улады выканкама і УКБ горада абяцалі стварыць парк. Так, жыхары прапаноўвалі, ідэя парка была асобным пунктам у нашай петыцыі лета 2017 года. Аднак ні зварушылася справа з месца, акрамя пасадкі дрэваў на суботніку пад прымусам. А арганізацыі людзей з ліку жыхароў не было. А менавіта ўдзел жыхароў у высадцы абмяркоўваўся з кіраўніком гарвыканкаму Мечыславам Гоем, з чым той згадзіўся пад час маёй з ім сустрэчы летам таго ж 2017 года. Цяпер гэтую справу наша каманда ўзяла ў свае рукі і маем на мэце давесці справу да канца, як гэта было з будаўніцтвам школы. Парк і скверы маюць экалагічнае, сацыяльна-культурнай значэнне для жылога раёна Альшанка. А калі падумаць яшчэ лепш над планамі і праектам стварэння, то з'явіцца і эканамічны чыннік - турыстычны куток!”.

 

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты