Навіны

Гарадзенскі аблвыканкам адказаў назіральнікам

Гарадзенскі абласны выканаўчы камітэт адказаў на зварот гарадзенскіх правабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і журналіста Уладзіміра Хільмановіча.

Зварот датычыў таго, што адбываецца сістэмная дыскрымінацыя беларускай мовы на галоўных дзяржаўных сайтах вобласці. Правабаронцы пісалі, што нават зараз, у час так званай выбарчай кампаніі, калі заканадаўства абавязвае праз гэтыя сайты належна інфармаваць насельніцтва пра хаду кампаніі, на беларускамоўных версіях дадзеных сайтаў беларуская мова ігнаруецца. Змест у нібыта беларускамоўнай версіі сайтаў падаецца толькі па-руску.

Адказ дадзены за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкаму Валерыя Клімовіча. Ён дзякуе за неабыякавасць да дзяржаўных сайтаў і сцвярджае, што ўсё напаўненне афіцыйнага сайту аблвыканкаму адбываецца ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі. У тым ліку і раздзел, які датычыць выбараў.

Пэўныя станоўчыя зрухі па напаўненні беларускамоўнай версіі сайту аблвыканкаму адбыліся. Банер “Выбары-2019” і загалоўкі рубрыкі ўжо па-беларуску. Правабаронцы спадзяюцца, што гэтая тэндэнцыя захаваецца і версіі сайту Гарадзенскага аблвыканкаму на розных дзяржаўных мовах стануць урэшце аналагічнымі.

Адказу з Гарадзенскага гарвыканкаму, куды праваабаронцы звярталіся з аналагічным зваротам, пакуль няма.   

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты