Навіны

Трывалая памяць

Мае вар­шаў­скія ван­д­роў­кі сцеж­ка­мі ма­ла­дос­ці не за­вяр­шы­лі­ся толь­кі ў Му­зеі Вар­шаў­ска­га паў­стан­ня, пра які пі­саў я ў па­пя­рэд­нім фе­лье­то­не, але ця­гам усіх трох дзён на­ве­даў яш­чэ тры му­зеі. Дру­гім му­зе­ем, да яко­га за­га­дзя на­быў квіт­кі, быў По­лін — му­зей поль­скіх жы­доў. Ураж­вае ён усім — сва­ёй ар­хі­тэк­тур­най бу­доў­ляй, пра­сто­рай, пра­ду­ма­най на­ра­цы­яй, ну і, вя­до­ма, са­мі­мі эк­с­па­на­та­мі. Важ­ным фак­та­рам, які трэ­ба ад­зна­чыць, з’яў­ля­ец­ца факт, што му­зей уз­нік у вы­ні­ку гра­мад­ска-дзяр­жаў­на­га фі­нан­са­ван­ня. Гро­шы на яго пе­ра­да­ва­лі жы­ды з уся­го све­ту, а так­са­ма вя­до­мыя мар­кі і асо­бы поль­ска­га і сус­вет­на­га біз­не­су. Усе ах­вя­ра­валь­ні­кі і спон­са­ры від­не­юць на га­на­ро­вых мес­цах. Ад­ра­зу ска­жу, што мая ван­д­роў­ка па му­зеі тры­ва­ла тры з па­ло­вай га­дзі­ны, але не па­спеў я зай­с­ці яш­чэ ў кні­гар­ню, бо спаз­ніў­ся б у дру­гое, да­моў­ле­нае мес­ца. Ад ся­рэд­ня­веч­ча да су­час­нас­ці зна­ё­міў­ся з гі­сто­ры­яй жы­доў­скай пры­сут­нас­ці на зем­лях Ка­ра­леў­ства Поль­ска­га і Вя­лі­ка­га Кня­ства Лі­тоў­ска­га. Пе­рад ва­чы­ма ў су­час­най фор­ме пе­ра­лі­ва­ла­ся ўзнёс­лае і што­дзён­нае жыц­цё выб­ра­на­га на­ро­да. Ну і яго су­іс­на­ван­не і зма­ган­не са све­там хрыс­ці­ян­скай цы­ві­лі­за­цыі. Зак­ры­тасць гра­мад­скас­ці і вель­мі рэз­кія, што­дзён­ныя, рэ­лі­гій­ныя пат­ра­ба­ван­ні да сва­іх вер­ні­каў бы­лі ўмо­вай за­бес­пя­чэн­ня пе­рад пры­ваб­лі­вас­цю рэ­лі­гій­най і на­цы­я­наль­най асі­мі­ля­цыі. Ад­нак ця­гам ста­год­дзяў асі­мі­ля­цыя ста­ла не­ад’­ем­най част­кай жы­доў­ска­га лё­су на гэ­тых зем­лях. Не менш важ­ным фак­та­рам у час спаз­на­ван­ня гэ­та­га ася­род­ка з’яў­ля­ец­ца маг­чы­масць дак­ра­нуц­ца да мно­гіх эк­с­па­на­таў, ці пры­сес­ці, каб па­гля­дзець ці па­слу­хаць тое, што нас больш за­ці­ка­віць. Аг­ра­мад­ная плош­ча даз­ва­ляе без сці­ску ван­д­ра­ваць у вы­гад­ным кож­на­му тэм­пе, пры­тым не пе­раш­ка­джаць адзін ад­на­му. Пры спаз­на­ван­ні вель­мі істот­най з’яў­ля­ец­ца ці­шы­ня, у якой ту­ры­сты пе­ра­соў­ва­юц­ца па му­зеі. Баць­кі вель­мі моц­на піль­ну­юць сва­іх раз­бэш­ча­ных дзя­цей, каб тыя не кры­ча­лі ці га­ня­лі­ся па за­лах. Да­рэ­чы, мно­га ды­дак­тыч­ных пры­лад у змо­зе пры­цяг­нуць ува­гу звы­шак­тыў­ных ма­ла­дзё­наў.

Мя­не асаб­лі­ва ці­ка­ві­лі эк­с­па­зі­цыі, якія апіс­ва­лі жы­доў­скае быц­цё на тэ­ры­то­рыі сён­няш­няй Бе­ла­ру­сі, Ук­ра­і­ны ці Бе­ла­сточ­чы­ны. Ка­лі гля­нуць про­ста на кар­ту бы­лых сі­на­гог, то ад­ра­зу кі­да­ец­ца іх­няя на­сы­ча­насць ме­на­ві­та ў Вя­лі­кім Кня­стве Лі­тоў­скім, перш-на­перш на бе­ла­ру­скіх зем­лях. Ме­на­ві­та Грод­на і Брэст бы­лі ты­мі га­ра­да­мі, у якіх за ча­сам кня­зя Ві­таў­та па­ча­ло­ся тут жы­доў­скае асад­ні­цтва. У гі­сто­рыі, той кры­ва­вай, ві­даць, якой тра­гіч­най па­мяц­цю ёсць паў­стан­не Баг­да­на Хмяль­ніц­ка­га і ка­зац­кія раз­ні жы­доў на тэ­ры­то­рыі сён­няш­няй Ук­ра­і­ны ці паў­д­нё­ва­га Пад­ляш­ша. Не аб­мі­на­ец­ца і ро­ля Бе­ла­сто­ка як важ­на­га мес­ца ў эка­на­міч­на-куль­тур­най пры­сут­нас­ці жы­доў у гэ­тай част­цы Еў­ро­пы. Тут пры­гад­ва­ец­ца спра­ва паг­ро­маў 1905 і 1906 га­доў, якія ме­лі мес­ца ў на­шым за­раз ва­я­вод­скім го­ра­дзе. З кож­ным кро­кам, а на­ват з вя­лі­кі­мі дры­жы­ка­мі, наб­лі­жаў­ся я да ча­соў жах­лі­ва­га вы­ніш­чэн­ня жы­доў нем­ца­мі ў час Дру­гой су­свет­най вай­ны. У не­ве­ра­год­на про­стай, эстэ­тыч­на стро­гай пра­сто­ры пай­шоў рас­по­вед пра пек­ла на зям­лі жы­доў­ска­га на­ро­да. Што­дзён­насць жы­доў­ска­га ге­та, кан­цэн­т­ра­цый­на­га ла­ге­ра ці паў­стан­ня так дзей­ні­чае на пры­ток ду­мак і ўяў­лен­няў, што про­ста сам ча­ла­век зат­рым­лі­ва­ец­ца і не змо­жа пе­рай­с­ці ўпе­рад ад па­ба­ча­на­га і пра­чы­та­на­га. Пры­тым усё на­пі­са­нае толь­кі на мо­ве фак­таў без ані­я­кіх ліш­ніх эма­цы­я­наль­ных да­ба­вак. Эмо­цыі са­мі ава­лод­ва­юць ча­ла­ве­кам. І яш­чэ раз не мо­жаш па­ве­рыць, што «куль­тур­ны ня­мец­кі на­род» быў у змо­зе ўвай­с­ці на та­кі шлях бес­ча­ла­веч­нас­ці. Най­гор­шыя ін­стын­к­ты ві­да­воч­на дрэм­люць ва ўсіх на­ро­дах. Па­быў­ка ў та­кім мес­цы гэ­та пе­рас­ця­ро­га пе­рад усі­мі па­лі­тыч­ны­мі дэ­ма­на­мі, якія зак­лі­ка­юць па­ні­жаць ча­ла­ве­ка, у тым лі­ку па на­цы­я­наль­ных ці рэ­лі­гій­ных прык­ме­тах.

Для мя­не вель­мі паз­на­валь­ным ака­за­ла­ся гі­сто­рыя жы­доў у пас­ля­ва­ен­най Поль­ш­чы і іх­няя са­ма­ар­га­ні­за­ва­насць і па­лі­тыч­нае ўза­е­маз­ма­ган­не. Тут так як і пе­рад вай­ной важ­ным бы­ло стаў­лян­не да із­ра­іль­скай дзяр­жа­вы, ей­най па­лі­ты­кі ці эміг­ра­цыі на гэ­тыя зем­лі. З га­ла­вой поў­най пы­тан­няў вы­хо­дзіў я з му­зея. А на­во­кал ста­я­ла спе­лае, лет­няе над­вор’е.

Яў­ген Ва­па

28.08.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты