Навіны

881 подпіс – і справа ратавання роднай мовы зрабіла крок наперад

У ліпені 2019 года  881 грамадзян звярнулася ў Палату прадстаўнікоў і Нацыянальны цэнтр  законадаўства і прававых даследванняў Адміністрацыі прэзідэнта з заявай. У ёй утрымлівалася прапанова ўнесці змены ў Закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Сэнс прапановы – абавязаць чыноўнікаў даваць адказы на беларускай мове не толькі на пісьмовыя звароты, але і на вусныя.

На зварот заяўнікі атрымалі абсалютна аднолькавыя па зместу адказы: прапанова слушная, а таму хаця і праз год, але у план законапраектнай дзейнасці на 2021 год будзе ўключана пытанне унясення зменаў у названы закон.  Праўда, адзначана, што гэта будзе рабіцца з улікам пазіцыі зацікаўленых.
Відавочна, што магчыма супраціўленне зменам пэўнай часткі кіраўнікоў рознага рангу, якія не могуць размаўляць на беларускай мове. Ну а калі змены будуць усё ж  прыняты, то гэта будзе добрым стымулам чыноўнікам, якія вядуць прыём, у прыватнасці, беларускамоўных  грамадзян, вучыцца размаўляць на тытульнай мове народа Беларусі.

07.09.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты