Навіны

Пікет Віктара Марчыка на Слонімшчыне (фота)

Прайшоў першы пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка БНК Віктара Марчыка на Слонімшчыне. Ён быў праведзены ў вёсцы Сянькоўшчына.

Па словах Віктара Марчыка, вяскоўцаў да пікета падыходзіла не вельмі шмат, але людзі былі. “Да нас завіталі вясковыя жанчыны, якіх цікавіла гуманітарная дапамога ў выглядзе адзення і абутку. Думаю, што мы такую дапамогу людзям зробім”, - адзначыў Віктар Марчык. Збор подпісаў у вёсцы Сянькоўшчына праходзіў пад слонімскім гербам і гербам “Пагоня”.

Дарэчы, вечарам у сераду, 11 верасня, збор подпісаў за кандыдата ў дэпутаты Віктара Марчыка пачалася і ў горадзе. Сябры каманды Віктара Марчыка актыўна збіраюць подпісы і па кватэрах.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты