Навіны

Сплінне ў Вэрстоку-2

У па­пя­рэд­нім ну­ма­ры «Ні­вы», пі­шу­чы пра ду­хоў­на-пры­род­ны воб­раз свя­та Ус­пен­ня Ма­ці Бо­жай у ма­ёй па­ра­фіі ў Вэр­сто­ку, уз­га­даў я так­са­ма, што цар­коў­ны фэст пры на­го­дзе вы­кон­вае так­са­ма сво­е­а­саб­лі­вую ро­лю гра­мад­ска­га схо­ду, ка­лі вер­ні­кі, асаб­лі­ва муж­чы­ны, мо­гуць аб­мя­няц­ца дум­ка­мі на­конт спраў не звя­за­ных толь­кі са зда­роў­ем. Дзень пры­хад­ско­га свя­та заў­сё­ды бы­вае важ­ным мо­ман­там у жыц­ці па­ра­фіі, зруч­най на­го­дай для та­го, каб ура­чы­ста за­вер­шыць і ас­вя­ціць роз­ныя іні­цы­я­ты­вы, звя­за­ныя з фун­к­цы­я­на­ван­нем і пат­рэ­ба­мі вер­ні­каў. Вя­до­ма, што тут вы­ні­кі за­ле­жаць перш за ўсё ад ак­тыў­нас­ці на­ста­я­це­ля і пры­хад­ско­га ка­мі­тэ­та. У вы­пад­ку вэр­стоц­ка­га то яму за­раз шан­цуе дзя­ку­ю­чы ба­цюш­ку Паў­лу Ку­чын­ска­му, яко­га гас­па­дар­лі­васць шы­ро­ка вя­до­мая ў пра­вас­лаў­ным пад­ляш­скім све­це. Ну і цар­коў­ны ка­мі­тэт пад стар­шын­ствам ста­ра­сты Вік­та­ра Па­тэ­ю­ка з За­ба­гон­ш­чы­ны ра­зам з усі­мі вер­ні­ка­мі не толь­кі фі­нан­суе, але і на гра­мад­скіх па­чат­ках вы­бу­доў­вае сваю цар­к­ву. Ці ж яш­чэ не ад­ным тым про­мыс­лам Бо­жым з’яў­ля­ец­ца той факт, што на Сплін­не ме­на­ві­та наш ста­ра­ста свят­куе свой дзень на­ра­джэн­ня? Я вель­мі га­на­ру­ся, што мы з ім — бліз­кія ся­мей­ні­кі, та­му што мая ба­бу­ля Оль­ка гэ­та род­ная ся­стра яго­най ма­ці Хвя­до­ры. Та­му так­са­ма доб­ра ве­даю, пра што мо­ляц­ца што­дзень пры­ха­джа­не і што аб­мяр­коў­ва­ла­ся пад цар­к­вой у свя­точ­ны дзень. Ці то ў ці­хай ма­літ­ве, ці ў пуб­ліч­ных вы­каз­ван­нях усе не хо­чуць да­пус­ціць дум­кі, што міт­ра­па­літ Са­ва мо­жа за­хо­ча заб­раць ад­сюль ай­ца Паў­ла і пе­ра­вес­ці яго ў дру­гую па­ра­фію, каб там на­во­дзіў па­рад­кі на ра­дасць Уся­выш­ня­му і сла­ву Цар­к­вы. Хо­дзяць чут­кі, што вер­ні­кі ін­шых па­ра­фій вель­мі ха­це­лі б ба­чыць ай­ца Паў­ла ў ся­бе, але ён не па­кі­дае сва­іх пуш­чан­скіх вер­ні­каў, толь­кі ро­біць усё маг­чы­мае, каб нат­х­ніць іх ра­дас­цю і на­дзе­яй на зям­ное і веч­нае жыц­цё.

І ме­на­ві­та ай­цец Па­вел і гэ­тым ра­зам са сва­ім пры­ха­джа­на­мі па­ка­заў, што па­мяць пра мі­ну­лае і дум­ка пра бу­ду­чы­ню — не­ад’­ем­ныя част­кі сак­раль­на­га і свец­ка­га па­рад­каў. Па-пер­шае, на­ста­я­цель сам пай­шоў з круж­кай, каб саб­раць ах­вя­ра­ван­ні на ад­наў­лен­не ма­гі­лы бы­ло­га шмат­га­до­ва­га про­баш­ча Гры­го­рыя Паш­чэў­ска­га, які па­вян­чаў, ах­рыс­ціў (у тым лі­ку і мя­не) боль­шую част­ку сён­няш­ніх па­ра­фі­ян. Гі­сто­рыя ай­ца Паш­чэў­ска­га, ук­ра­ін­ца, які па­лю­біў пуш­чан­скіх бе­ла­ру­саў і пад­трым­лі­ваў на­шу то­ес­насць, гэ­та спра­ва, якае па­тра­буе ар­хіў­ных по­шу­каў і асоб­на­га ар­ты­ку­ла. На яго­най ма­гі­ле, дзе па­ха­ва­ны ра­зам з бра­там, від­нее над­піс: «Ук­ра­і­но, Ук­ра­і­но і тут твоі ді­ты». І ніх­то пад цар­к­вой не шка­да­ваў па­пя­ро­вых ку­пюр, каб пад­тры­маць вы­са­ка­род­ную ідэю. Ай­цец Па­вел уру­чыў так­са­ма цар­коў­ныя ор­дэ­ны ўсім тым, хто да­па­ма­гаў звон­ку пры пра­цах у Вэр­стоц­кім пры­хо­дзе. Чар­го­вы раз ся­род уз­на­га­ро­джа­ных апы­ну­ла­ся кі­раў­ні­цтва гай­наў­ска­га арыш­ту, вяз­ні яко­га пра­цу­юць у цар­коў­най пра­сто­ры ў ка­рысць свай­го ду­хоў­на­га раз­віц­ця. Ну і яш­чэ важ­най па­дзе­яй бы­ло ас­вя­чэн­не рэ­кан­ст­ру­я­ва­най ста­рой пля­ба­ніі, якая ця­пер ста­ла ар­хі­тэк­тур­най жам­чу­жы­най і слу­жыць усёй па­ра­фіі.

У час хрэс­на­га хо­ду быў ас­ве­ча­ны крыж у па­мяць спа­ле­ных у маі 1945 го­да ат­ра­дам Зыг­мун­та Шын­дзе­ля­жа «Лу­паш­кі» пры­хад­скіх вё­сак Ві­лю­коў і Доў­га­га Бро­ду, а так­са­ма За­ле­ша­наў — усе вё­скі ў Кляш­чэ­леў­скім бла­га­чын­ні. Для мя­не, ма­іх баць­коў, ад­на­вя­скоў­цаў гэ­та вель­мі кра­наль­ны мо­мант. Ча­ла­ве­чая крыў­да, траў­ма, тра­ге­дыя ўзнік­лыя толь­кі та­му, што мы, бе­ла­ру­сы, за­ста­лі­ся са­бою, за­пі­са­лі­ся на па­мят­ным кры­жы. Гэ­та крыж цяр­пен­ня і выз­ва­лен­ня, але і веч­най па­мя­ці. Да­ча­ка­лі­ся!

Яў­ген ВА­ПА

12.09.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты