Навіны

“Лятучы” пікет у Слоніме (фота)

У пятніцу, 20 верасня, у Слоніме адбыўся “лятучы” пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе №58 прадстаўніка БНК Віктара Марчыка.
Цягам аднаго дня ў розных месцах Слоніма адбылося пяць пікетаў у падтрымку слонімца Віктара Марчыка. Подпісы збіралі каля крамы “Рамонак” у мікрараёне Рышчыцы, каля крамаў “Лета”, “Светлафор”, “Верасок” і “Дабраном”.
Падчас збору подпісаў, каля крамы “Лета”, некалькі чалавек скардзіліся на бяздзеянне мясцовай улады. У прыватнасці, людзі казалі, што звярталіся да чыноўнікаў з просьбай паставіць каля крамы некалькі сталоў і лавачак. Аднак да гэтага часу нічога так і не дачакаліся. Выказвалі зборшчыкам подпісаў слонімцы і шэраг іншых скаргаў, якія не вырашаюць вертыкальшчыкі, адказваючы толькі адно: “Няма грошай”.

Па словах Віктара Марчыка, людзі ў Слоніме скардзяцца на мінулага дэпутата Алу Сопікаву, якая адбыла два дэпутацкія тэрміны, але для Слоніма і слонімцаў нічога не зрабіла.

Каманда Віктара Марчыка ўжо сабрала каля 700 подпісаў.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты