Навіны

Пра першы пікет за праўладнага вылучэнца раёнка напісала адразу

У Слоніме прайшоў першы пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Валянціна Семяняку, які працуе ў Зэльве і ўзначальвае раённы Савет народных дэпутатаў.

Пікет зладзіла Слонімскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, якое ўзначальвае нядаўняя намесніца старшыні Слонімскага райвыканкама Кацярына Руткоўская. Па яе словах, прафсаюзы актыўна далучыліся да збору подпісаў за праўладнага вылучэнца. А чаму прафсаюзы далучыліся за праўладнага вылучэнца? Няўжо слонімскім прафсаюзам няма больш чым займацца? Ну, калі ўжо ажывіліся раённыя прафсаюзы, бо атрымалі загад зверху, то адразу далучылася да іх і мясцовая раённая газета “Слонімскі веснік”, якая ўпершыню напісала пра хаду выбарчай кампаніі.

Пра пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка БНК Віктара Марчыка, якіх адбылося даволі шмат на Слонімшчыне і Зэльвеншчыне, мясцовыя раёнкі ані словам пакуль не згадалі. Вось вам і “чэсныя” пачаліся выбары. Такі “чэсны” будзе і іх вынік. А выбаршчыкі са Слонімшчыны наогул не ведаюць, хто такі Семяняка і пытаюцца: “Чаго ён лезе да нас у дэпутаты, бо ўсе роўна за яго галасаваць мы не будзем”.

На здымку: Валянцін Семяняка (злева) падчас збору подпісаў у Слоніме. Фота “Слонімскі веснік”

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты