Навіны

Кастрычнік 2019 года

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на кастрычнік

1 кастрычніка

Міжнародны дзень музыкі.

2 кастрычніка

Міжнародны дзень лекара.

200 гадоў таму (1819) – У в. Смалічы (Нясьвіжскі р-н, ці ў в. Зубкава, Наваградзкі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 15.9.1818) Аляксандар Незабытоўскі, пісьменьнік, філосаф, гісторык.

3 кастрычніка

105 гадоў таму (1914) – Нарадзіўся Ян Новак-Езяранскі (паходзіў з Гарадзеншчыны), польскі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, які спрыяў беларускаму нацыянальнаму руху.

25 гадоў таму (1994) – Памёр Іван Бабіч (нар. у 1930 у в. Бабічы, Глыбоцкі р-н), сябра Глыбоцкай групы Саюзу Беларускіх патрыётаў, вязень савецкіх турмаў. Пахаваны ў Ваўкавыску.

4 кастрычніка

90 гадоў таму (1929) – Памёр Пятро Сяўрук (нар. у 1905 у мяст Скідаль, Гарадзенскі р-н), беларускі пісьменьнік, актывіст ТБШ і Грамады. Пахаваны ў Скідалі.

35 гадоў таму (1984) – У мясцовасці Грэвер недалёка ад Лёвена (Бельгія) памёр Аўген Смаршчок, беларускі і бельгійскі педагог, праваслаўны духоўнік. Пахаваны ў Бельгіі. Нараджэнец Зэльвы.

5 кастрычніка

Сусветны дзень настаўніка.

135 гадоў таму (1884) – У мяст. Новы Двор (на Сакольшчыне, Беласточчына) нарадзіўся Францішак Грынкевіч, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч. У 1909-12 кіраўнік Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі.

9 кастрычніка

90 гадоў таму (1929) – У Варшаве памёр Адам Лісоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Кляшчэлях (Беласточчына). Нараджэнец в. Каранды (Смургонскі р-н).

10 кастрычніка

280 гадоў таму (1739) – У Варшаве памёр Дамінік Рудніцкі, пісьменьнік, педагог. Працаваў у Наваградку.

85 гадоў таму (1934) – У в. Радзялавічы (Ганцавіцкі р-н, Берасьцейская вобл.) нарадзіўся Мікалай Варвашэвіч, беларускі тэатральны рэжысёр, заснавальнік Слонімскага беларускага драматычнага тэатру. Жыў і памёр у Слоніме.

80 гадоў таму (1939) – Бяз згоды Вярхоўнага савету БССР Сталін перадаў Вільню і Віленскі край Летуве. Да Летувы адышлі часткі Астравецкага, Ашмянскага, Вараноўскага і Радуньскага раёнаў.

70 гадоў таму (1949) – Памёр Аляксандар Данілевіч (нар. у мяст. Моўчадзь, Баранавіцкі р-н, 1877), беларускі педагог, матэматык, публіцыст; скончыў Сьвіслацкую семінарыю ў 1896.

11 кастрычніка

110 гадоў таму (1909) – У Гародні нарадзілася Зінаіда Бандарына, беларуская пісьменьніца, паэтка.

12 кастрычніка

135 гадоў таму (1884) – У в. Лінгі (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Міхал Буклярэвіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч.

13 кастрычніка

135 гадоў таму (1884) – Нарадзіўся Баляслаў Пачопка, беларускі культурна-асьветніцкі і рэлігійны ўніяцкі дзеяч. Працаваў дырэктарам Сьвіслацкай настаўніцкай семінарыі.

16 кастрычніка

20 гадоў таму (1999) – Памёр Вацлаў Гебельт, шахматны кампазіст, вязень ГУЛАГу, пасьля вызваленьня ў 1949 жыў да сьмерці ў Лідзе.

18 кастрычніка

140 гадоў таму (1879) – У в. Пеляса (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Міхал Шымялевіч, беларускі гісторык, краязнавец. Працаваў у Лідзе.

19 кастрычніка

90 гадоў таму (1929) у Гародні адкрыты помнік Алізы Ажэшцы (скульптар Р. Зэрых).

20 кастрычніка

100 гадоў таму (1919) – У в. Сялец (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Уладзімір Набагез, дзеяч беларускай эміграцыі (Бельгія, ЗША).

22 кастрычніка

110 гадоў таму (1909) – У в. Вярбіцы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Раман Лецка, беларускі краязнавец, калекцыянер, вязень савецкіх канцлягераў.

23 кастрычніка

95 гадоў таму (1924) – У в. Іскозы (Дубровенскі р-н) нарадзіўся Іван Лепешаў, беларускі мовазнавец, педагог, аўтар фразеалагічных слоўнікаў. Жыў і працаваў у Сьвіслачы, Шчучынскім раёне, Гародні.

24 кастрычніка

20 гадоў таму (1999) – У Якушоўцы (Сьвіслацкі р-н) у час Дня памяці паўстанцаў 1863 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага крыжа.

25 кастрычніка

430 гадоў таму (1589) – Нарадзіўся Ян Станіслаў Сапега, сын Льва Сапегі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, слонімскі стараста. Валодаў маёнткамі Зэльва, Івашкавічы (Зэльвенскі р-н), Азярніца (Слонімскі р-н).

26 кастрычніка

75 гадоў таму (1944) – На фронце на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі загінуў Алесь Мілюць, беларускі паэт. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Ватуціна (Несьцераўскі р-н, Калінінградзкая вобл.). Нараджэнец в. Скорычы (Карэліцкі р-н).

20 гадоў таму (1999) – Памёр Анатоль Іверс (сапр. Іван Міско), беларускі паэт. Нараджэнец в. Чамяры (Слонімскі р-н). Пахаваны ў Слоніме.

28 кастрычніка

45 гадоў таму (1974) – Памёр Рыгор Акулевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, актывіст Грамады і ТБШ, дзеяч эміграцыі ў Канадзе. Нараджэнец в. Вялікая Кракотка (Слонімскі р-н).

Падрыхтаваў Уладзімір Хільмановіч

 

 

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты