Навіны
Праца выбарчых камісій па-ранейшаму застаецца закрытай
У Гародні назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Рамана Юргеля не пусцілі на навучальную нараду з удзелам прадстаўнікоў участковых выбарчых камісій Кастрычніцкага раёну.
Раман Юргель
Пасля фармавання УВК раёну Раман Юргель звярнуўся да кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Алега Бялінскага з просьбай прысутнічаць на навучанні кіраўніцтва ўчастковых камісій, аднак яму было адмоўлена.
Алег Бялінскі
Напомнім, што раней Рамана Юргеля не пусцілі на аналагічнае навучанне для прадстаўнікоў акруговых выбарчых камісій у аблвыканкаме.
Тое, што такія навучанні робяць фактычна закрытымі для журналістаў і назіральнікаў сведчыць пра непразрыстасць і недэмакратычнасць выбарчага працэсу. Бо сапраўды, узнікае натуральнае пытанне – якія “сакрэтныя” інструктажы могуць праводзіцца пад выглядам навучання кіраўнікоў камісій!? Відавочна, што такім чынам мясцовая вертыкаль выконвае жорсткія патрабаванні са сталіцы – з ЦВК і іншых структур.