Навіны

“Няма вопыту – не ўключаць”

У Слоніме ў мясцовым райвыканкаме 2 кастрычніка адбылося фармаванне ўчастковых камісій па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Сфармавана 49 выбарчых камісій по Слоніме і Слонімскім раёне. 11 сябраў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якія маглі б прадухіліць фальсіфікацыі, уключаны не былі.

Сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Павел Севасцьян пасля пасяджэння Слонімскага райвыканкама сказаў, што далей у выбарах удзельнічаць сэнсу няма.“Поўная і нахабная фальсіфікацыя выбараў ужо пачалася. Прытым, адкрытая і бессаромная фальсіфікацыя. Таму што фармаванне ўчастковых камісій загадзя было спланаванае і спісы ўсіх сяброў камісіі даўно надрукаваныя і, відаць, ужо пададзеныя ў Гародню. Ключавымі словамі падчас пасяджэння былі словы “Няма вопыту – не ўключаць!”. І ўсе па камандзе галасавалі “за”.

Яшчэ адзін сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк адзначыў, што ў камісіі ўвайшлі амаль усе ранейшыя сябры камісій, якія маюць вопыт у фальсіфікацыі выбараў.” “Напрыклад, тая ж Таццяна Юнга, з якой я ўжо год разбіраюся ў розных існстанцыях, пасля таго, як яна сфальсіфікавала вынікі падліку галасоў падчас апошніх выбараў у мясцовыя саветы на Незалежным выбарчым участку № 10 у Слоніме. Яе зноў уключылі ў камісію на гэты самы ўчастак” – сказаў Алесь Масюк.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты