Навіны

За правасуддзе без забойства

У межах міжнароднай кампаніі Тыдзень супраць смяротнага пакарання пад лозунгам “Правасуддзе без забойства”, якую падтрымліваюць не толькі праваабаронцы Беларусі, але і ўсяго свету, дзявятага кастрычніка ў Гародні адбудзецца прагляд дакументальнага фільма з Watch Docs Belarus “Курумім”.

Пасля прагляду будзе абмеркаванне фільма з адмыслова прыехаўшым з Менску каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, праваабаронцам Праваабарончага Цэнтру "Вясна" Андрэем Палудам.

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе г. Гродна, “Цэнтр гарадскога жыцця” (вул. Кірава, 3). Пачатак у 18.30.

Уваход вольны.

08.10.2019

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты