Навіны

Cледчы па асабліва важных справах не можа разабрацца ў справе Барыса Змітровіча?

Ужо пятая пастанова аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія нанеслі цялесныя пашкоджанні жыхару Смаргоні Барысу Змітровічу пры незаконным затрыманні, прынятае супрацоўнікамі Смаргонскага раённага аддзела следчага камітэта. На гэты раз пастанову ад 19 верасня 2019 года прыняў следчы па асабліва важных справах у званні палкоўніка Уладзімір Гудцоў. Папярэдняя пастанова гэтага следчага была адменена вышэйстаячай інстанцыяй.
Нягледзячы на тое, судом Смаргонскага раёна яшчэ у верасні 2018 года ўстаноўлена, што патрабаванне супрацоўнікаў міліцыі да Барыса Змітровіча праследваць з імі ў РАУС для разбіральніцтва было незаконным, следства працягвае настойваць, што Барыс Змітровіч мусіў падпарадкавацца іх патрабаванню. Адсюль вынікае, што порцыя “перцу” у вочы, якая прывяла да хімічнага апёку вачэй і яшчэ некалькі цялесных пашкоджанняў, а таксама пашкоджанне адзення і мабільнага тэлефона ў працэсе прымусовага затрымання як быццам на сумленні незаконна затрыманага.
Барыс Змітровіч з дадзенай пастановай не згодзен і мае намер яе абскардзіць.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты