Навіны

“Белагратэрмінал”: дэфіцыт араматычных рэчываў – шлях да захворванняў (!)

На сайце https://petitions.by, якая акумулюе збор подпісаў пад зваротамі грамадзян, па спасылцы https://petitions.by/petitions/2977?fbclid=IwAR0yNdO1AzoEU9wLiqXqxw1RkXrhHwPSP_rWy79vwszr5spNt63ClZEZfRA ужо 10 дзён ідзе збор подпісаў пад зваротам ў Смаргонскі райвыканкам і Гарадзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Па стане на 11 кастрычніка яго падпісала 65 чалавек.
У звароце звяртаецца ўвага гэтых органаў на тое, што па Смаргоні распаўсюджваецца непрыемны пах, уздзеянне якога на здароўе невядома. Таму грамадзяне маюць намер патрабаваць устанавіць крыніцу гэтага смуроднага паху, які ідзе, верагодна” з  прадпрыемства пад назвай “Белагратэрмінал”, пасля чаго даць адпаведнае тлумачэнне ў газеце мясцовай улады “Светлы шлях” і прыняць захады па спыненні паху або ачыстцы выкідаў.
Збор подпісаў завяршаецца праз 4 дні, пасля чаго ён будзе накіраваны адрасатам.
Цікава, што гэта прадпрыемства ў тандэме з уладай адрэагавала, як кажуць, на апераджэнне.

Так, 11 кастрычніка 2019 года у названай газеце з’явілася вялізнае афіцыйнае  паведамленне пад назвай “Непрыемныя пахі будуць унікнуты”.
У ім канстатуецца, што жыхары правільна ўстанавілі крыніцу паху – ТАА “Белагратэрмінал”.
Далей тлумачыцца, што адсутнасць або дэфіцыт раслінных араматычных рэчываў у атмасферы можа прывесці да развіцця ў жывёл і чалавека розных захворванняў.
Відавочна, тут намёк на тое, што прадпрыемства праз свае выкіды дадае здароўя смаргонцам.
Тым не менш, як далей тлумачыць прадпрыемства, плануецца ўсё ж пазбавіць смаргонцаў гэтага “шчасця”. Зараз вядуцца падрыхтоўчыя працы для таго, каб ў 2020 годзе ўкараніць сама лепшую з даступных тэхналогію па змяншэнні выкідаў і адпаведных пахаў.
Але трывога смаргонцаў, па ўсім відаць, гэтай інфармацыяй не здымецца. Бо чаму будзе выкарыстоўвацца тэхналогія“лепшая з даступных”? Ці не ідзе тут пра лепшую сярод танных тэхналогій, якія не заўсёды надзейныя? Ды й  прадпрыемства інфармуе, што сітуацыю з пахам вывучае расейская дзяржаўная установа, а не беларуская. Пры гэтым карані гэтага прадпрыемства – у Расеі.  Такое становішча ўносіць у працэс элемент прыхаванасці і таемнасці.

12.10.2019 Тэгі: Смаргонь, Сморгонь

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты