Навіны

Паседжанні УВК на Гарадзеншчыне: негалосна і у закрытым рэжыме

Першыя арганізацыйныя паседжанні ўтвораных участковых выбарчых камісій на Гарадзеншчыне, а таксама семінары-навучанні кіраўніцтва УВК у парушэнне артыкулу 13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь прайшлі негалосна і па-сутнасці ў закрытым рэжыме.

З двух адміністрацый горада Гродна (Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў) і з 17 райвыканкамаў Гарадзенскай вобласці, толькі на адным сайце – Бераставіцкага райвыканкаму http://berestovitsa.gov.by/ru/information-ru/ у рубрыцы «Выбары-2019” апублікаваная афіцыйная інфармацыя пра прайшоўшы семінар для кіраўніцтва 14-ці участковых камісій па Бераставіцкім раёне http://berestovitsa.gov.by/uploads/files/Ucheba.pdf 

“К сведению избирателей! 9 октября 2019 г. была проведена учёба с председателями и секретарями участковых избирательных комиссий по выборам депутата ППНС РБ седьмого созыва. Семенюк З.Н., начальник отдела организационно-кадровой работы Берестовицкого райисполкома, акцентировала внимание руководства участковых избирательных комиссий на вопросах оборудования и оформления помещений для голосования, ведения необходимой документации, порядке уточнения списков избирателей, обеспечении возможности избирателям ознакомления со сведениями, внесёнными о них в список избирателей, порядке аккредитации наблюдателей, их правах и сроках полномочий”.

Гэта афіцыйнае сведчанне таго, што навучальны семінар прайшоў на тэрыторыі гэтага раёну, які ўваходзіць у Гродзенскую сельскую выбарчую акругу №53.

 

14.10.2019 Тэгі: выбары, выборы

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты