Навіны

Мікалай Салянік зышоў з "выбараў"

Адзін з сама яркіх удзельнікаў сёлетняго выбарчага працэсу на Гарадзеншчыне Мікалай Салянік паставіў кропку на сваім удзеле ў бягучай кампаніі.

Сваё прынцыповае рашэнне Мікалай Салянік растлумачыў наступным чынам: "Паколькі выбараў няма і быць у такой сітуацыі ня можа, я не буду ўдзельнічаць у гэтай гульні. Хачу, каб майму прыкладу паследавалі і іншыя, па-сапраўднаму апазіцыйныя кандыдаты, а не "ручныя", прадажныя, купленыя. Хачу таксама сказаць вялізны дзякуй тым, хто паставіў за мяне подпісы, за маё вылучэнне. Подпісаў я сабраў больш чым 1200, але здаваць іх ня стаў".

Мікалай Салянік ведамы сваімі палітычнымі перформансамі. Этап збору подпісаў за вылучэнне ў "палатку" ён правёў у выглядзе яркіх пікетаў і выступаў.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты