Навіны

Алесь Бяляцкі ў Свіслачы (фота)

Старшыня правабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі разам з гарадзенскім правабаронцам Віктарам Сазонавым 13 кастрычніка наведалі Свіслач. Алесь Бяляцкі, які ўжо даўно не быў у Свіслачы, усклаў кветкі да магілы Віктара Каліноўскага, а таксама наведаў памятныя гістарычныя мясціны Свіслачы і былы фальварак роду Каліноўскіх у Якушоўцы.

Увечары адбылася сустрэча з грамадскасцю. Алесь Бяляцкі прывёз у Свіслач для прэзентацыі сваю кнігу "Халоднае крыло радзімы". Праваабаронца адказаў на пытанні прысутных, якія жыва цікавіліся тым, як кніга стваралася і чаму яна выйшла пад такой назвай. У канцы сустрэчы прайшла аўтограф-сэсія, кожны з прысутных атрымаў кніжку з подпісам аўтара.

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты