Навіны

Агітацыя ў Гародні: ліберальней, чым у 2016 годзе

Назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель, прааналізаваўшы змены Рашэння гарвыканкаму, адзначае, што на гэтай выбарчай кампаніі агітацыя ў Гародні стане больш свабоднай. Так рашэнне Гродзенскага гарвыканкаму ад 01.10.2019 г. № 672 «Об определении мест для проведения кандидатами в депутаты встреч с избирателями, массовых мероприятий, мест для размещения агитационных печатных материалов-2019» дазваляе кандыдатам у дэпутаты праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі, масавыя мерапрыемствы па ўведамляльным прынцыпе і ў большай колькасці месцаў. Гэта ёсць станоўчым момантам бягучай выбарчай кампаніі.

Рашэнне гарвыканкаму 2019 году адрозніваецца ад аналагічнага рашэння 2016 года наступным:

- паводле Рашэння 2019, масавыя мерапрыемствы (сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванні), кандыдатам у дэпутаты, іх давераным асобам можна праводзіць у Гародні ва ўсіх прыдатных для гэтай мэты месцах на тэрыторыі Гродна, за выняткам тэрыторый на адлегласці 50 метраў ад будынкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў пракуратуры… Адрозненне ад 2016 года ў тым, што зараз іх можна праводзіць таксама і на прыпынках грамадскага транспарту, вуліцы Савецкай і плошчы Леніна.

- У Рашэнні 2019 года не ўказаны час правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванні), а ў 2016 годзе быў вызначаны час  - з 8.00 да 21.00.

- для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі ў п.1.1 указаны ўсе актавыя залы дзяржаўных установаў адукацыі таксама па-за вучэбным часам, у тым ліку і ва ўстановах вышэйшай адукацыі. У 2016 годзе прадастаўляліся толькі залы сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

- таксама для сустрэч з выбаршчыкамі ўказаны канцэртныя залы ўстановаў культуры (праўда, пры ўмове адсутнасці там ранней запланаваных мерапрыемстваў). У 2016 годзе такога не было.

Вызначаны таксама тры памяшканні ў Гродне, як і ў 2016 годзе, якія забяспечаны пандусамі для асобаў з абмежаванай магчымасцю перамяшчэння.

Для размяшчэння друкаваных агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у Гродне, вызначаны таксама, як і ў 2016 годзе, 40 рэкламна-інфармацыйных тумбаў (25 у Ленінскім і 15 у Кастрычніцкім раёнах), стэнды ў памяшканнях участкаў для галасавання, стэнды, дошкі аб'яваў арганізацый гораду, якія знаходзяцца каля ўваходных групп пад'ездаў жылых дамоў (па ўзгадненні з кіраўнікамі арганізацый).

У Рашэнні 2019 таксама ўказаныя і вітрыны аб'ектаў гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва (па ўзгадненні з уласнікам аб'екту). Размяшчаць матэрыялы можна на вітрынах аб'ектаў гандлю, чаго не было ў 2016 годзе.

Што датычыць усёй Гарадзенскай вобласці, то адміністрацыі райвыканкамаў прынялі Рашэнні, фактычна аднолькавыя з Рашэннямі 2016 году.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты