Навіны

У Гародні рэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты. АВК №51 (фота)

17-га кастрычніка Акруговыя Выбарчыя Камісіі Гародні сабраліся на пасяджэнні з галоўнай мэтай рэгістрацыі, ці адмове ў рэгістрацыі, кандыдатаў у дэпутаты ў палату прадстаўнікоў сёмага склікання.

На АВК № 51, дзе прысутнічаў назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў, з шасці прэтэндэнтаў зарэгістраваныя ўсе шэсць. Хоць былі выяўленыя камісіяй пэўныя неадпаведнасці ў паперах некаторых прэтэндэнтаў. Гэта і неадпавядаючыя патрабаванням подпісы ў падпісных лістах (але ўсяго 9 такіх подпісаў), і пэўныя недарэчнасці ў дэкларацыі. Але ўсе гэтыя памылкі былі прызнаныя нязначнымі і ўсе шэсць з шасці прэтэндэнтаў сталі кандыдатамі ў дэпутаты.

Сярод зарэгістраваных па АВК № 51 два чалавекі ад палітычных партый. Гэта Вадзім Саранчукоў, кіраўнік гарадзенскай палітычнай партыі БНФ, і Уладзімір Мікалута, Ліберальна-дэмакратычная партыя.

Ад працоўнага калектыву зарэгістраваны Вячаслаў Андрэеўскі, дырэктар “Гарадзенскага завода па ўтылізацыі і механічнай сартыроўцы адкідаў”.

Зборам подпісаў зарэгістраваныя Алена Шаламіцкая і Уладзімір Арцыман.

Дзеючы дэпутат Лілія Кір’як зарэгістраваная і зборам подпісаў і ад працоўнага калектыву.

Камісія вельмі добразычліва і лаяльна ставілася як да прэтэндэнтаў у кандыдаты, так і да прысутных прадстаўнікоў тых прэтэндэнтаў, а таксама да прэсы і незалежных назіральнікаў. Хоць да праверкі подпісаў і іншых дакументаў назіральнікі не былі дапушчаныя. У адказе камісіі назіральніку па АВК № 51 Віктару Сазонаву было патлумачана, што выбарчае заканадаўства не прадугледжавае такіх функцый назіральніка.

У астатнім на АВК № 51 пасля рэгістрацыі кандыдатаў былі вырашаныя яшчэ некалькі тэхнічных пытанняў, сярод якіх і чарговасць выступаў па тэлебачанні і радыё кандыдатаў у дэпутаты. Апошнія цягнулі лёсы, і згодна з выцягнутымі паперкамі размеркавалася чарговасць іх выступаў.

Рэгістрацыя закончылася, пачынаецца этап агітацыі.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты