Навіны

Ад слонімскіх дэмакратаў зарэгістраваныя Віктар Марчык і Сяргей Бузун

17 кастрычніка адбылося пасяджэнне выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58, на якім было зарэгістравана 7 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Сярод зарэгістраваных – слонімец Віктар Марчык – адзін з лідараў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, сябра Парты БНФ і Беларускага Нацыянальнага Камітэта, а таксама Сяргей Бузун – сябра партыі “Справядлівы свет”і Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Ад улады зарэгістраваны кіраўнік Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў Валянцін Сямяняка і іншыя малавядомыя асобы для слонімцаў і зэльвенцаў.

А вось гісторыка Васіля Герасімчыка не зарэгістравалі. Не зарэгістравалі па некалькіх прычынах. Магчыма, вертыкальшчыкі найбольш і баяліся гэтую кандыдатуру. Фармальна яму адмовілі ў рэгістрацыі з прычыны недакладнасці запаўнення дэклярацыі і з-за некаторых памылак пры афармленні сабраных подпісаў.

 

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты