Навіны

Улада Смаргоні высяляе на вуліцу адзінокага інваліда 2-й групы

У верасні 2019 года КУП “ЖРЭС Смаргонскага раёна”, якое падпарадкоўваецца Смаргонскаму райвыканкаму, папярэдзіла адзінокага 66-гадовага жыхара інтэрната, інваліда 2-й групы Іосіфа Шлыка аб высяленні без прадстаўлення іншага жылога памяшкання ў сувязі з заканчэннем тэрміну дамовы найму.
Як паведаміў Іосіф Шлык,  ён добраахвотна не выселіўся, а таму ЖРЭС падаў позву у суд Смаргонскага раёна аб высяленні.
З гэтай бядой ён звярнуўся да Смаргонскага праваабаронцы Алеся Дзергачова.
На яго ж думку пытанне высялення Іосіфа Шлыка надуманае. З ім дамова найму заключана яшчэ ў 2009 годзе. А ў 2012 годзе прыняты новы Жыллёвы кодэкс, артыкул 221 якога забараняе высяляць з інтэрнатаў без прадстаўлення іншага жылога памяшкання, у прыватнасці, інвалідаў 2-й групы, калі яны заселены ў інтэрнаты да ўступлення ў сілу новага Жыллёвага кодэкса. Таму пытанне высялення, верагодна, палягае у іншай плоскасці. Іосіфа Шлыка можна аднесці да катэгорыі “нязручных” для улады. Ён праўдалюб. Яго не бянтэжаць высокапастаўленыя асобы. Ён выйграваў супрацьстаянні з  супрацоўнікамі суда, міліцыі, іншых устаноў. Даставалася і сферы гандлю за продаж пратэрмінаваных прадуктаў. Таму і сам Іосіф Шлык знаходзіцца пад пільнай увагай і іншы раз трапляе пад санкцыі.
У гэтай сітуацыі ён не давярае суду Смаргонскага раёна і дамагаецца перадачы справы аб высяленні ў суд іншага раёна. Але у Гарадзенскім абласным судзе яго не падтрымалі. Зараз ён са сваёй бядой мае намер паехаць на прыём да службовых асоб у Вярхоўны Суд.

 

Відэа

праваабарончыя сайты