Навіны

Два чалавекі пад прыцэлам дзяржавы

Два судовыя працэсы - у Віцебску і Мінску - могуць скончыцца смяротным пакараннем. 

Як паведамляе “Віцебская Вясна”, 21 кастрычніка Віцебскі абласны суд у выязным судовым паседжанні ў Полацку пачаў разгляд крымінальнай справы трох палачан, якіх абвінавачваюць у разбоі (ч.3 арт.207 КК) і забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю (ч.2 ст.139 КК). 

Абвінавачаным – 17, 18 і 20 гадоў. Паводле дадзеных следства, 22 красавіка 2019 году маладыя людзі гасцявалі ў свайго знаёмага ў Полацку, распівалі алкагольныя напоі. У нейкі момант узнікла сварка, падчас якой госці моцна збілі гаспадара, а каб схаваць сляды злачынства – закапалі ягонае цела на двары дому. Скраўшы каштоўныя рэчы – зніклі. Двое з іх былі затрыманыя па гарачых слядах. Трэці, 20-гадовы мужчына, паспеў з'ехаць у Расію, але пазней быў таксама затрыманы ў Маскоўскай вобласці.

Згодна з вынікамі судова-медычнай экспертызы, смерць пацярпелага наступіла “ад мэханічнай асфіксіі ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў грунтам і ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы”. Гэта сведчыць пра тое, што мужчына папросту быў пахаваны жыўцом і задыхнуўся.

Дзеянні 17- і 18-гадовага абвінавачаных кваліфікаваныя паводле двух артыкулаў - ч. 3 арт. 207 і ч. 2 арт. 139. Старэйшаму з іх пагражае смяротнае пакаранне па апошняму з артыкулаў. Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай. Справу трэцяга фігуранта вылучылі ў асобнае справаводства. Ён прыцягнуты ў якасці абвінавачанага на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

Тым часам, па інфармацыі TUT.BY, Генпракуратура накіравала ў суд Мінску крымінальную справу аб спробе забойства міліцыянта. Гэта здарылася роўна 18 гадоў таму. На дадзены момант фігурант ўжо адбывае пажыццёвы тэрмін у месцах пазбаўлення волі за іншыя злачынствы.

Увечары 20 кастрычніка 2001 года ў Мінску на тэрыторыі стадыёна політэхнічнага калежда праходзіў патруль міліцыі, якія ў тым ліку правяралі дакументы. Так міліцыянты сутыкнуліся з мужчынам, які, як апынулася, раней ужо здзяйсняў злачынствы, у тым ліку забойства.

“Каб пазбегнуць затрымання і з мэтай наўмыснага супрацьпраўнага пазбаўлення жыцця вырабіў не менш за тры стрэлы ў супрацоўніка міліцыі з агнястрэльнай зброі, якую незаконна захоўваў і насіў пры сабе”, - распавялі ў Генпракуратуры.

У выніку супрацоўнік атрымаў скразное раненне мяккіх тканін грудной клеткі. Траўмы пацягнулі кароткачасовае расстройства здароўя, але міліцыянту таксама быў нанесеныя фізічная і маральная шкоды.

Як адзначылі ў пракуратуры, мужчына, які нападаў, не давёў сваю задуму да канца толькі таму, што супрацоўнік ужыў табельную зброю, чым спужаў злачынцу. Пасля гэтага падазраваны схаваўся за мяжой. Але яго адшукалі ў Польшчы, так як ён лічыўся ў міжнародным вышуку, а потым экстрадавалі ў Беларусь.

Цяпер мужчыну будуць судзіць па ч. 1 арт. 14 і арт. 362 за замах на забойства супрацоўніка ўнутраных спраў. За такое злачынства прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 20 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль існуе смяротнае пакаранне. Па інфармацыі праваабаронцаў у год выносіцца ад двух да чатырох смяротных прысудаў. 

 

"Пакараць нельга памілаваць", або Якія ёсць аргументы супраць смяротнага пакарання

У прававым лікбезе ад “Вясны” нагадваем пра аргументы супраць смяротнага пакарання.

 

https://dp.spring96.org/be/news/94624

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты