Навіны

Гародня: няроўныя ўмовы агітацыі

На этапе перадвыбарчай агітацыі істотнае значэнне ў яе вядзенні маюць месца працы кандыдатаў і іх сумяшчэнне некалькіх кіроўных пасадаў у нібыта грамадскіх, а насамрэч праўладных арганізацыях. У такой сітуацыі роўнасць паміж кандыдытамі ў правядзенні сустрэч і масавых мерапрыемстваў з выбарцамі ў школах, ВНУ, на прадпрыемствах і іншых месцах мае толькі тэарэтычны характар. Насамрэч у Гародні і Гарадзенскай вобласці праўладныя кандыдаты маюць цэлы шэраг арганізацыйных прывілеяў і адміністрацыйных перавагаў. Кандыдаты, вылучаныя ад дэмакратычных партый альбо самастойна зборам подпісаў, і блізка не маюць такіх арганізацыйных магчымасцяў. Так што гаварыць пра роўнасць умоваў агітацыі ніяк не даводзіцца.

24 кастрычніка доўгатэрміновы назіральнік кампанііі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель прыйшоў на сустрэчу ў сярэдняй школе №15 з Ірынай Луканскай, кандыдаткай у дэпутаты па выбарчай акрузе№49. Пры тым у школе прысутнічалі Алег Бялінскі, кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гародні і Жана Грыцкевіч, намеснік кіраўніка, яна ж старшыня Кастрычніцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру». Днямі, у рамках Адзінага дня інфармавання, Жана Грыцкевіч якраз выступала па мясцовым радыё і ў газеце «Гродненский химик» па пытаннях выбарчай кампаніі http://gazeta.azot.by/novosti/aktualno/v-ramkakh-edinogo-dnya-informirovaniya-v-pryamom-efire-golosa-khimika-vystupila-zamestitel-glavy-adm/ Прадстаўніца адміністрацыі тлумачыла значнасць і важнасць удзелу грамадзян у такой маштабнай кампаніі.

Па словах прысутных на сустрэчы ў СШ№15 дваццаці чалавек, сустрэча была арганізавана дзяржаўнымі прафсаюзамі. Напомнім, што кандыдат Ірына Луканская ўжо з’яўляецца дэпутатам Гарадзенскага абласнога савету і па сумяшчальніцтве старшынёй Гарадзенскай гарадской арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”. Луканская расказала прысутным пра свае дасягненні, дапамогу людзям і «огромной, проведенной работе, как депутата, общественника и главврача детской поликлиники». Некалькі пытанняў ёй задаў і Алег Бялінскі, выбаршчык і па сумяшчальніцтве кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гародні. Адно з пытанняў датычыла анкалагічнага цэнтру, які будуецца ў Гародні. Сваю прысутнасць Бялінскі растлумачыў Юргелю тым, што прадстаўнікі адміністрацый такім чынам наведваюць сустрэчы з кандыдатамі і глядзяць, ці ўсё адпавядае выбарчаму заканадаўству.

Характэрна, што на гэтай сустрэчы сціпла прысутнічаал і Жана Гасцяева, яшчэ адна кандыдатка ў дэпутаты па гэтай жа акрузе №49. Свае пытанні Луканскай Гасцяева задаць не паспела, паколькі прысутныя людзі перадпенсійнага веку ўскочылі з сваіх месцаў і паспяшылі дахаты. Жану Гасцяеву цікавіў алгарытм дзеянняў кіраўніцтва школы па арганізацыі такіх сустрэч з кандыдатамі. Ёй і іншым кандыдатам належыць арганізоўваць такія сустрэчы, але напэўна без падтрымкі ўладных чыноўнікаў, кіраўніцтва аргнізацый і навучальных устаноў.

 

 

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты