Навіны

ТВК разгледзеў скаргі кандыдатаў

25 кастрычніка адбылося паседжанне Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі. На ім разглядаліся скаргі кандыдатаў у дэпутаты па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №51 – Уладзіміра Арцымана і Алены Шаламіцкай. Рэч у тым, што акруговая камісія самавольна змяніла паданыя біяграфіі кандыдатаў. Так, у “Гродзенскай праўдзе” апублікавана, што Уладзімір Арцыман меў раней судзімасці. У Алены ж Шаламіцкай АВК без згоды кандыдаткі выкрасліла той факт, што яна займаецца літаратурнай дзейнасцю.

Як паведамляе доўгатэрміновы назіральнік Раман Юргель на паседжанні ТВК прысутнічаў Уладзімір Арцыман, а таксама чатыры міжнародныя назіральнікі АБСЕ. Абласная камісія на чале з Уладзімірам Хлябічам прыняла да ведама інфармацыю па скаргах і даручыла АВК№51 на чарговым паседжанні разгледзець пытанне са згоды Арцымана, што ў агульным інфармацыйным плакаце кандыдатаў будзе напісана, што яго судзімасці пагашаныя. У біяграфіі Шаламіцкай павінна будзе даданае тое, што яна займаецца літаратурнай дзейнасцю.

Іншых скаргаў ад кандыдатаў і выбарцаў у ТВК пакуль не паступала.

25.10.2019

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты