Навіны

Спецвыпуск “Новага Часу” ў Гародні (фотагалерэя)

Чарговы выпуск газеты, які прысвечаны на гэты раз правам чалавека ў няволі, у межах агульнарэспубліканскай акцыі арганізаванай Праваабарончым Цэнтрам “Вясна”, раздалі на шматлюдным гарадзенскім рынку мясцовыя праваабаронцы “Вясны” Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч, і мясцовы праваабаронца з БХК Раман Юргель.

Гарадзенцы ўжо прывыклі да традыцыйнай раздачы спецвыпуска газет ад праваабаронцаў, і з радасцю бралі спецвыпуск. За некалькі гадзін разышлося 1000 асобнікаў “Навага часу”.

Як дадатковы бонус чытачы разам з спецвыпускам, прысвечаным правам чалавека ў няволі, атрымалі яшчэ і літаратурны ўкладыш.

Раздача спецвыпуска праходзіла мірна, ніхто не перашкаджаў ні распаўсюду газеты, ні размовам праваабаронцаў з жыхарамі гораду на гэтую вострую тэму, і іншыя аспекты дзейнасці праваабаронцаў.

 

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты