Навіны

Суд Паліенкі, салідарнасць і першыя абдымкі на волі. Вялікі фотарэпартаж "Вясны"

Сёння, 25 кастрычніка, Мінскі гарадскі суд абвясціў прысуд сацыяльнаму актывісту Дзмітрыю Паліенку: 3 гады "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову) з падпіскай аб нявыездзе і прымусовым лячэннем ад алкагалізму. Дзмітрыя вызвалілі наўпрост у залі суда.

"Вясна" сабрала самыя яркія моманты судовых працэсаў над Дзмітрыем Паліенкам: спробы затрымання прысутных у першыя дні, нязломнасць Дзмітрыя, салідарнасць сяброў, павышанныя меры бяспекі ў судзе, вызваленне ў залі суда, першыя абдымкі на волі. Усё гэта ў нашым вялікім фотарэпартажы.


polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-4.
Першапачаткова Паліенку абвінавачвалі па чатырох крымінальных артыкулах. Але ў першы дзень суда пракурор Аляксандр Кароль адмовіўся ад астатніх абвінавачванняў: арт. 341 КК (нанясенне графіці ў Курапатах і на будынак на вуліцы Ахоцкай), ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці да супрацоўнікаў міліцыі ў размешчаным на youtube відэароліку), арт. 369 (абраза міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча ў відэароліку).Дзмітрыя Паліенку судзілі толькі па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства). Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-16
Апроч усяго іншага, першапачаткова працэс мусіў быць закрытым. Але з-за вялікага грамадскага рэзанансу (пратэсты ў судзе, заява праваабаронцаў і іншае) прыняў рашэнне праводзіць працэс ў адкрытым рэжыме. На фота затрымліваюць сябра Дзмітрыя - Вячку Касінерава. Але ў той дзень так нікога і не затрымалі. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-13
Пацярпелы Аляксей Юрын прасіў суд не наказваць Паліенку турэмным тэрмінам. А пракурор Аляксандр Кароль запрашваў для абвінавачанага 6 гадоў пазбаўлення волі. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-15
У судзе ўсе дні дзейнічалі павышаныя меры бяспекі. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-14
Сябры Дзмітрыя падтрымлівалі яго кожны судовы працэс. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-17
Дзмітрый Паліенка ў судзе з адвакаткай. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-12
Дзмітрый перачытвае свае нататкі з матэрыялаў справы. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-3.
На абвяшчэнне прысуду прыйшло каля 40 чалавек, актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-2.
Сябры Дзмітрыя Яўген Чуліцкі і Яна Яцыновіч у зале суда чакаюць абвяшчэнне прысуду. Фота: spring96.org
sud_p_sprin96.jpg
Сяброўка Дзмітрыя Паліенкі - Марына Касінерава чакае, калі яго прывядуць у залу суда. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-18
Суддзя Пётр Арлоў абвясціў прысуд:тры гады хатняй хіміі (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Мінус год па амністыі. Падпіска аб нявыездзе да ўступлення прысуду ў законную сілу і прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-5.
Дзмітрыя вызвалілі ў зале суда. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-6.
Дзмітрый не верыў, што яму можна выйсці з залі суда. Ён перапытваўся пра гэта ў сакратаркі і адвакаткі.Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-7.
Першыя абдымкі на волі Дзмітрыя са сваёй нявестай Настай Гусевай. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-8.
Грамадскасць сустрэла Дзмітрыя на вуліцы апладысментамі. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-11
Праваабаронца Алесь Бяляцкі сустракае Дзмітрыя на волі. Фота: spring96.org
polienka_dzmitry_sud_2019_spring96org-9.
Дзмітрый Паліенка на волі. Фота: spring96.org

 

Тэкставыя анлайн-рэпартажы чатырох дзён суда над Дзмітрыем Паліенкам можна знайсці тут:

Суд над Дзмітрыем Паліенкам зрабілі адкрытым. Пракурор адмовіўся ад большасці абвінавачванняў

Суд над Дзмітрыем Паліенкам: дзень другі

Трэці судны дзень над Дзмітрыем Паліенкам. Пракурор запрасіў шэсць гадоў пазбаўлення волі

Дзмітрый Паліенка атрымаў тры гады "хатняй хіміі"

Каментар праваабаронцы: Адзіным законным прысудам Паліенку быў бы прысуд апраўдальны

 

http://spring96.org/be/news/94668

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты