Навіны

Сустрэчы з праўладным кандыдатам “падганяюць” пад бацькоўскія сходы

На Слонімшчыне зафіксаванае чарговае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу пры агітацыі. Мясцовыя вертыкальшчыкі ўсё робяць дзеля праўладнага кандыдата. Нават школьныя бацькоўскія сходы з патрабаваннямі яны “падганяюць” пад сустрэчы са сваім кандыдатам.

Так, 30 кастрычніка ў 18:00 у сярэдняй школе №8 г.Слоніма ў адзін і той жа час і ў адным і тым жа месцы адбудзецца два мерапрыемствы –  бацькоўскі сход і сустрэча праўладнага кандыдата ў дэпутаты ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семянякі з выбаршчыкамі. Хоць сустрэча з Семянякам у школе спачатку была запланавана 25 кастрычніка. А потым на сайце Слонімскага райвыканкаму з’явілася паведамленне, што з 25 кастрычніка ў 15 гадзін сустрэча з Семянякам пераносіцца на 30 кастрычніка ў 18 гадзін. Адначасна ў школе яе дырэктар Іван Міхальчэня вывесіў аб’яву, што 30 кастрычніка адбудзецца бацькоўскі сход і абавязкова павінны прысутнічаць па 3 чалавекі з класа і ўсе класныя кіраўнікі. Як кажуць у народзе, усё атрымліваецца “шыта-крыта” і не трэба сілай заганяць людзей на падобныя сустрэчы.

Відэа

праваабарончыя сайты