Навіны

Слонімскіх бацькоў падмануў дырэктар школы

У сераду, 30 кастрычніка, у сярэдняй школе №8 г.Слоніма ў 18 гадзін павінен быў адбыцца бацькоўскі сход. Пра гэта паведаміў сам дырэктар школы Іван Міхальчэня і нават вывесіў аб’яву, дзе паведамлялася, калі сход адбудзецца і хто павінен на ім прысутнічаць.

 

Дырэктар школы Іван Часлававіч Міхальчэня, фота slonves.by

І сапраўды, а 18-й гадзіне ў актавую залу школы пачалі збірацца пасля працы бацькі на агульнашкольны сход, каб даведацца пра школьныя справы, вучобу і дысцыпліну сваіх дзяцей. Роўна ў 18 гадзін, замест дырэктара школы, які павінен быў адкрыць бацькоўскі сход, слова ўзяла супрацоўніца ідэалагічнага аддзелу Слонімскага райвыканкама Наталля Грасевіч, якая бацькам і настаўнікам прадставіла праўладнага кандыдата ў дэпутаты ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семяняку з Зэльвы.

 

Ідэолаг, адначасна старшыня Слонімскай раённай арганізацыі "Беларускага саюзу жанчын" Наталля Міхайлаўна Грасевіч, фота http://www.slonim.gov.by/

Бацькі ў зале пачалі адзін у аднаго пытацца: што гэта і куды яны трапілі? Некаторыя ўслых пачалі выказваць незадавальненне, маўляў, мы прыйшлі на бацькоўскі сход, а не на сустрэчу з кандыдатам, нас гэта не цікавіць. Іншыя проста пакідалі залу і незадаволеныя спяшаліся дамоў.

Выступае праўладны кандыдат Валянцін Семяняка

Потым выступіў Валянцін Семяняка, якому нехта з прысутных задаў толькі адно пытанне: колькі ў Зэльве беларускамоўных школ? Аказалася – ніводнай… І толькі пасля спадара Семянякі, пачалі выступаць перад бацькамі міліцыянт і супрацоўнік станцыі выратавання на вадзе.

Выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс, па-сутнасці дырэктар школы ідзе на хлусню пры агітацыі за праўладнага кандыдата.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты