Навіны

У Смаргоні пры распаўсюдзе “Новага часу” не абышлося без міліцыі

3 лістапада ў Смаргоні на надзельным рынку праваабаронца Алесь Дзергачоў правёў распаўсюд спецвыпуску газеты “Новы час”. Ён прысвечаны правам чалавека ў турмах.

Пасля распаўсюду, калі Алесь Дзергачоў з апошнім асобнікам стаяў і размаўляў з адным з наведнікаў рынку, да яго падышоў супрацоўнік міліцыі і спытаў, ці распаўсюджвае ён газету і на якой падставе. У адказ прыйшлося тлумачыць, што распаўсюд праводзіцца на падставе Канстытуцыі, якая гарантуе адпаведную свабоду.

Тым не менш, супрацоўнік выказаў меркаванне, што Алесь гэтым праводзіць несанкцыянаваны пікет, бо каля яго збіраюцца людзі. Прыйшлося зноў запярэчыць і некалькі разоў нагадаць пра Канстытуцыйныя правы. Урэшце пагартаўшы газету, страж парадку прызнаўся, што падчас атрымання сваёй адукацыі атрымаў грунтоўныя веды ў гэтым кірунку і спыніў абвінавачванні. Але усё ж  папрасіў даць тлумачэнні ў міліцэйскім аўтамабілі. У выніку Алесь Дзергачоў пазнаёміўся з інтэр’ерам бусіка і сфатаграфаў на стале свой асобнік “Новага часу”, а затым ўручыў яго  супрацоўніку.

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты