Навіны

13 лістапада разгляд скаргі Ірыны Давідовіч

Стала вядома, што разгляд скаргі прадстаўніцы АГП Ірыны Давідовіч на рашэнне Івейскай акруговай выбарчай камісіі пройдзе 13 лістапада ў абласным судзе. Пачатак разгляду а 15-й гадзіне.

Напомнім, што 30 кастрычніка ў Іўі адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі №54. На ім разглядалася пытанне пра размяшчэнне кандыдаткай ад партыі АГП Ірынай Давідовіч у сваіх акаўнтах сацыяльных сетак відэароліка з тэлевыступам для Гарадзенскай тэлевізіі. Напомнім, што гэты выступ заблакаваў і не пусціў у эфір кіраўнік тэлерадыёкампаніі "Гродна" Мікалай Мельячэнка.

У выніку акруговая камісія №54 (старшыня Анатоль Букліс, сакратар Святлана Мірончык) абвесціла Ірыне Давідовіч папярэджанне “у звязку з парушэннем правядзення перадвыбарчай агітацыі”.
Ірына Давідовіч не пагадзілася з такім папярэджаннем і абскардзіла гэтае рашэнне АВК у Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі. 5 лістапада Гарадзенская ТВК пад старшынствам Уладзіміра Хлябіча прадказальна не задаволіла скаргу Давідовіч.

13 лістапада абласны суд разгледзіць далейшую скаргу Ірыны Давідовіч. 

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты