Навіны

Амаль на 100 тысяч рублёў аштрафаваны ўдзельнікі акцый за незалежнасць. Заклікаем ім дапамагчы!

Шэсце пасля мітынгу 29 снежня. Фота Радыё Свабода

Шэсце пасля мітынгу 29 снежня. Фота Радыё Свабода

Праз пяць дзён пасля старту кампаніі BY_Help для дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку незалежнасці ўжо сабрана больш за 18000 долараў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату штрафаў і ўтрымання на сутках асуджаных актывістаў.

Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 140 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 15 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 99652,5 рублёў (каля 47000$)11 чалавек асуджаны агулам на 225 сутак арышту. І наперадзе чакаецца яшчэ каля дзясятка судоў.

Таму кампанія працягваецца, і кожны жадаючы можа праявіць салідарнасць і падтрымаць асуджаных актывістаў, не выходзячы з дома.

Акрамя асноўнай кампаніі BY_Help Беларускі ПЭН-цэнтр абвесціў збор сродкаў для рэпрэсаваных пісьменнікаў. Таксама збіраюцца грошы для дапамогі гарадзенскім актывістам, якія былі пакараныя за “Ланцуг незалежнасці”.  

Як і куды можна пералічыць грошы для рэпрэсаваных?

У БЕЛАРУСІ

  • перавод на карту праз пляцоўку MolaMola http://bit.ly/2FxROCq
  • збор для Гродна на MolaMola http://bit.ly/2Rga4FE
  • збор на аштрафаваных пісьменнікаў ад ПЭН-цэнтру http://bit.ly/35Rr76a

  • наяўнымі ў Мінску і Гомеле (для кантакта трэба напісаць у суполку BY_Help

НЕ Ў БЕЛАРУСІ

  • праз пляцоўку збору ў Facebook
  • Paypal у краінах Еўрасаюза: alaksiej.lavoncyk@tol.org
  • Paypal у ЗША: nadzeya.norton@gmail.com
  • REVOLUT: +48575195688
  • bitcoin: 199tmZtZ7N3SuEodVqE8Y5D411vwnnevb8
  • ethereum: 0x50e1182085756F4f8f25F016a3273649FFEccE2d
  • на банкаўскій рахунках у краінах Еўрасаюза (атрымаць дэталі рахунку можна па электронна пошце— alaksiej.lavoncyk@tol.org).

Даведацца пра дэталі ці задаць пытанні можна праз асабістыя паведамленні суполкі BY_Help у Facebook.


Акрамя таго за кратамі ў аршанскім ізалятары застаецца youtube-блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот). Учора стала вядома, што блогера таемна асудзілі яшчэ на 15 сутак за адну з акцый у падтрымку незалежнасці. На яго складзена яшчэ мінімум два пратаколы за ўдзел ці заклікі да ўдзелу ў акцыях.

“Як былы зняволены я разумею, наколькі важная салідарнасць і падтрымка. Для вязняў гэта самае каштоўнае. Менавіта салідарнасць – лепшы адказ на рэпрэсіі”, - лічыць старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і заклікае ўсіх дасылаць лісты і паштоўкі “Шэраму кату”.

Далучайцеся да акцыі падтрымкі і Вы! 

АДРАС ДЛЯ ПАШТОВАК І ЛІСТОЎ:

Ізалятар часовага ўтрымання

г. Орша, 211030,
вул. Энгельса, 19-25


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

 

http://spring96.org/be/news/95735

Архіў

Люты 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829

Відэа

праваабарончыя сайты