Навіны

Эколагі б’юць трывогу: рака Нёман працягвае мялець

Узровень вады ў рацэ Нёман за дзесяць гадоў знізіўся амаль напалову. Як паведамілі ў Гроднааблгідрамеце, асабліва моцна ідзе абмялення ракі на працягу апошніх шасці гадоў.

Скарачэнне вады ў рацэ ўносяць бясснежныя зімы. Самы высокі ўзровень вады ў Нёмане зафіксаваны ў 1958 годзе – 893 сантыметры. Сёння ўзровень вады знаходзіцца на адзнацы 112 сантыметраў.

Зніжэнне воднасці прывяло да таго, што практычна ўсе прытокі Нёмана і сама рака сталі зарастаць. Пакутуе не толькі падводны свет, але і жывёлы, якія жывуць ля берагоў ракі: бабры, норкі, птушкі, выдры – іх кармавая база таксама істотна скарацілася.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ekolagi-byuts-tryvogu-raka-nyoman-pra/

18.01.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

праваабарончыя сайты