Навіны

Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці не спыняюцца. Расклад на студзень

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Таксама працягваюць судзіць віцебскіх актывістаў, якія выйшлі на акцыю 29 снежня ў сваім родным горадзе. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.

20 студзеня

Мінск, суд Партызанскага раёна

10.00 – Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП. (перанос суда на 27 студзеня)

Мінск, суд Ленінскага раёна

10.00 - Мікалай Статкевіч, арт. 23.34 КаАП (суд за заклікі да ўдзелу ў акцыі 20 снежня). (перанос суда на 27 студзеня)

21 студзеня

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна

10.00 – Алена Янушкоўская, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску).

Мінск, суд Партызанскага раёна

09.30 – Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП

10.00 – Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП

22 студзеня

Вілейка, суд Вілейскага раёна

14.30 – Андрэй Кудзік, ч.3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску)

23 студзеня

Віцебск, суд Першамайскага раёна

09.10 – Наталля Спірыдонава, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за заклікі да ўдзелу ў акцыі 29 снежня)

09.40 – Таццяна Севярынец, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску)

Мінск, суд Партызанскага раёна

10.00 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП.

24 студзеня

Мінск, суд Маскоўскага раёна

10.30 – Алана Гебрэмарыям, ч. 3 арт. 23.34 КаАП.

11.30 – Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску)

Мінск, суд Партызанскага раёна

09.30 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП.

Наваполацк, гарадскі суд

10.30 - Касач Юрый, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

12.00 – Валяеў Ігар, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

14.30 - Зуеў Андрэй, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

Парчынскі Яўген, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

Полацк, суд Полацкага раёна і горада

10.00 – Аглушэвіч Святлана, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

11.00 – Парчынскі Вячаслаў, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

27 студзеня

Мінск, суд Цэнтральнага раёна

9.15 - Лявон Баршчэўскі, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (працяг суда па дапрацаванай справе)

Мінск, суд Ленінскага раёна

10.00 - Дзмітрый Казлоў (блогер "Шэры кот"), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 8 снежня)

10.00 - Мікалай Статкевіч, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня). Суддзя - Аляксей Кісляк.

12.00 - Андрэй Кудзік, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 8 снежня)

Мінск, суд Партызанскага раёна

11.00 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 8 снежня). Суддзя - Анатоль Барысёнак.

28 студзеня

Мінск, суд Мінскага раёна

09.15 - Ілля Дабратвор, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)

Шклоў, суд Шклоўскага раёна

10.00 - Рыгор Кастусёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна 

10.00 - Наталля Спірыдонава, ч. 1 арт. 23.34 КаАП 

Столін, суд Столінскага раёна

10.00 - Сяргей Неўдах, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)


Таксама позвы у суд за ўдзел у акцыях за незалежнасць чакаюць:

  • Палітык Мікалай Статкевіч. На яго складзены пратакол за ўдзел за заклікі да акцыі 20 снежня.
  • Сябра БСДП Алесь Абрамовіч – за 20 снежня.
  • Актывістка з Віцебску Алена Янушкоўская. На яе складзены яшчэ тры пратаколы за ўдзел у акцыях 20 і 21 снежня ў Мінску, а таксама за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў мінскай акцыі 29 снежня.
  • Барыс Анікееў – за ўдзел у акцыі 20 снежня.
  • Журналістка Дзіяна Серадзюк – за ўдзел у акцыі 20 снежня.

Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 140 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 20 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 107877,5 рублёў (каля 51000$)11 чалавек асуджаны агулам на 255 сутак арышту

 

Амаль на 100 тысяч рублёў аштрафаваны ўдзельнікі акцый за незалежнасць. Заклікаем ім дапамагчы!

Праз пяць дзён пасля старту кампаніі BY_Help для дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку незалежнасці ўжо сабрана больш за 18000 долараў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату штрафаў і ўтрымання на сутках асуджаных актывістаў.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

 

http://spring96.org/be/news/95739

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты