Навіны
130 гадоў з дня нараджэння Філарэта Родзькі
130 гадоў таму (27 студзеня 1890 года) у вёсцы Вераскава (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Філарэт Родзька, беларускі настаўнік, быў у войску Булак-Балаховіча, дзеяч эміграцыі (ЗША).
У першую сусьветную вайну Філарэт Родзька быў мабiлiзаваны ў расейскую армiю, стаў афiцэрам. З 1918 году Фiларэт Родзька настаўнiчаў на Мазыршчыне, дзе ажанiўся з таксама настаўнiцай Верай Гулевiч. У 1920 годзе, магчыма, з войскамi генэрала Булак-Балаховiча, яны ўцякаюць ад бальшавiкоў на Наваградчыну, у Вераскава.
У 1942—1943 гг. Філарэт Родзька настаўнік Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, з 1943 г.— дырэктар беларускай прагімназіі ў Наваградку. З 1944 г. — на эміграцыі. У ЗША з 1949 г. Браў удзел у нацыянальным руху ў ЗША, быў старшынём аддзелу БАЗА ў штаце Нью-Джэрсі, старшынём аддзелу Рады БНР у Нью-Джэрсі. Арганізаваў беларускую суботнюю школу, браў удзел у арганізацыі парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлэнд-Парку, доўгі час быў рэгентам хору парафіі.