Навіны

Мігруюць у Польшчу

Жы­ву­чы на не­ба­га­тым Пад­ляш­шы, на ўлас­ныя во­чы ма­ем маг­чы­масць наг­ля­даць, як гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі з кож­ным ме­ся­цам па­паў­ня­юць пад­ляш­скі ры­нак пра­цы. У сва­іх фе­лье­то­нах у гэ­тым мес­цы я не раз і не два зай­маў­ся гэ­тай тэ­май, бо яна вель­мі ды­на­міч­ная і мае свае ад­роз­нен­ні ад, на­пры­клад, паў­сюд­най ук­ра­ін­скай міг­ра­цыі. Вось на мі­ну­лым тыд­ні Уста­но­ва па спра­вах чу­жа­зем­цаў аб’­я­ві­ла чар­го­выя да­ныя, у тым лі­ку ўзро­ста­вую ста­ты­сты­ку міг­ран­таў у поль­скую дзяр­жа­ву. Амаль сем на дзе­сяць чу­жа­зем­цаў з пра­вам на пра­жы­ван­не гэ­та асо­бы ва ўзрос­це да 39 га­доў. Аб­са­лют­ную боль­шасць ся­род іх скла­да­юць ук­ра­ін­цы. У 2019 го­дзе коль­касць чу­жа­зем­цаў з важ­ным пра­вам на зна­хо­джан­не да­сяг­ну­ла лі­ку 423 ты­ся­чы і ўзрас­ла на 50 ты­сяч. Га­лоў­ная ў гэ­тым за­слу­га зга­да­ных ра­ней ук­ра­ін­цаў, якіх афі­цый­на тут 214,7 ты­ся­чы, зна­чыць у па­раў­нан­ні з 2018 го­дам больш на 35,6 ты­ся­чы. Дзя­ку­ю­чы чу­жа­зем­цам, якія звяз­ва­юц­ца з Поль­ш­чай, ма­ем кры­ху пра­цэ­су ама­ла­джэн­ня на­ша­га гра­мад­ства. Кож­ны вось­мы міг­рант (12%), не мае двац­ца­ці га­доў, а най­боль­шую гру­пу скла­да­юць асо­бы ва ўзрос­це 20-39 га­доў (57%).

Вель­мі вы­раз­на рас­це лік асе­лых у Поль­ш­чы бе­ла­ру­саў. У мі­ну­лым го­дзе пра­ва на па­ста­ян­нае пра­жы­ван­не ат­ры­ма­ла 25,6 ты­ся­чы гра­ма­дзян РБ (больш на 5,5 ты­ся­чы ў па­раў­нан­ні з 2018 го­дам). Ві­да­воч­ным ста­но­віц­ца пры­ток у поль­скую дзяр­жа­ву гру­зін — за мі­ну­лы год 2,7 ты­ся­чы гру­зін­скіх гра­ма­дзян ат­ры­ма­лі пра­ва на пра­жы­ван­не, а гэ­та два ра­зы больш, чым год ра­ней. У Вар­ша­ве і ін­шых боль­шых га­ра­дах Поль­ш­чы іх лю­бі­мым біз­не­сам з’яў­ля­юц­ца ад­мет­ныя сва­ёй вы­печ­кай пя­кар­ні. Так­са­ма моц­на заў­ва­жа­юц­ца гра­ма­дзя­не Ін­дыі, якіх амаль 10 ты­сяч ле­галь­на па­паў­ня­юць поль­скі ры­нак пра­цы. Най­час­цей мак­сі­маль­ны тэр­мін зна­хо­джан­ня ў Поль­ш­чы для чу­жа­зем­цаў гэ­та трох­га­до­вы пе­ры­яд ле­га­лі­за­цыі, які най­час­цей пра­даў­жа­ец­ца на чар­го­вы тэр­мін.

Да­вай­це прыг­ле­дзім­ся бе­ла­ру­скай пра­цоў­най міг­ра­цыі. Знач­нае па­ска­рэн­не ў поль­скім на­прам­ку на­сту­пі­ла ця­гам апош­ніх двух га­доў. У 2017 го­дзе кра­і­най най­боль­шай эміг­ра­цыі бы­ла яш­чэ Ра­сія. Але ме­на­ві­та яна ўжо змя­ні­ла век­тар на за­ход­ні. Зра­зу­ме­ла, што лі­да­ра­мі ў з’яз­джан­ні бе­ла­ру­скіх гра­ма­дзян за мя­жу з’яў­ля­юц­ца па­меж­ныя воб­лас­ці — Брэс­ц­кая і Га­ра­дзен­ская. Пры­чы­на перш за ўсё зак­лю­ча­ец­ца ў не­ка­рыс­ным для бе­ла­ру­саў у фі­нан­са­вым пла­не ўнут­ра­ным рын­ку пра­цы. За­роб­кі ў бе­ла­ру­скай дзяр­жа­ве ні­жэй­шыя ў ча­ты­ры-пяць ра­зоў чым­сь­ці ў Поль­ш­чы, а кош­ты жыц­ця за­хоў­ва­юц­ца на па­доб­ным уз­роў­ні, пры чым ца­на не­ка­то­рых пра­дук­то­вых ці пра­мыс­ло­вых пра­дук­таў на­ват вы­шэй­шая. У апош­ніх двух-трох га­дах, як пе­ра­дае поль­ская што­дзён­ка „Жэч­пас­по­лі­та”, коль­касць фірм пас­рэд­ні­цтва пра­цы, якія ат­ры­ма­лі зго­ду бе­ла­ру­ска­га мі­ні­стэр­ства за­меж­ных спраў, па­вя­лі­чы­ла­ся ў не­каль­кі ра­зоў. За­раз на тэ­ры­то­рыі ўсёй Бе­ла­ру­сі за­рэ­гіст­ра­ва­ных звыш пя­ці­дзе­ся­ці та­кіх фірм, на­бі­ра­ю­чых на пра­цу ў поль­скіх пра­ца­даў­цаў. Ха­рак­тэр­най з’я­вай бе­ла­ру­скай эміг­ра­цыі з’яў­ля­ец­ца ад­ток вы­со­как­ва­лі­фі­ка­ва­ных спе­цы­я­лі­стаў — ле­ка­раў, на­ву­коў­цаў, ака­дэ­міч­ных на­стаў­ні­каў. Да­стат­ко­ва прай­с­ці­ся па бе­ла­стоц­кіх шпі­та­лях, каб нат­ра­піць на бе­ла­ру­скіх ане­стэ­зі­ё­ла­гаў, неў­ро­ла­гаў, ле­ка­раў пер­ша­га кан­так­ту. Та­кое ж са­мае і ў ін­шых га­ра­дах ва­я­вод­ства. У пра­цы бе­ла­ру­скіх спе­цы­я­лі­стаў за­ці­каў­ле­ныя і пры­бал­тыц­кія дзяр­жа­вы. Але ў вы­пад­ку Поль­ш­чы эле­мен­там пры­ця­галь­нас­ці з’яў­ля­ец­ца аб­са­лют­ная бліз­касць сла­вян­скіх моў і маг­чы­масць хут­ка­га яе вы­ву­чэн­ня, а за­тым пе­раз­да­чы роз­ных эк­за­ме­наў у знач­на ка­ра­цей­шым ча­се. Не­ма­лую ро­лю ва ўцеч­цы маз­гоў адыг­ры­вае ста­тус ула­даль­ні­ка Кар­ты па­ля­ка, які даз­ва­ляе не толь­кі ат­ры­маць пра­цу, але дае маг­чы­мас­ці і на са­ма­стой­нае вя­дзен­не біз­не­су ў поль­скай рэ­ча­іс­нас­ці, ня­гле­дзя­чы на роз­ныя спро­бы быц­цам бы рэ­фар­ма­ван­ня гас­па­дар­кі. Бе­ла­ру­ская дзяр­жа­ва, па­вод­ле ка­над­ска­га Ін­сты­ту­та Фрэй­зе­ра, апы­ну­ла­ся на 128 мес­цы ў лі­ку 162 дзяр­жаў, ка­лі ідзе пра ін­дэкс гас­па­дар­чых сва­бод. Ка­лі яш­чэ ўлі­чыць бю­рак­ра­тыю, то пе­ра­нос част­кі бе­ла­ру­скіх фірм у су­сед­нія кра­і­ны бу­дзе про­ста гас­па­дар­чым ма­неў­рам, ма­ю­чым на мэ­це аба­ро­ну сва­ёй ма­ё­мас­ці.

Яў­ген Ва­па

31.01.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Люты 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829

Відэа

праваабарончыя сайты