Навіны

Вадохрышчанская жывая вада

Так скла­ла­ся, што апош­нюю, пос­ную, гэ­так зва­ную ва­дзя­ную ка­ля­ду пе­рад свя­там Ва­дох­рыш­ча пра­вёў я ў баць­коў­скай ха­це, рых­ту­ю­чы свя­точ­ную вя­чэ­ру. Але здаў­на са­мым мі­стыч­ным мо­ман­там гэ­та­га свя­та з’яў­ля­ец­ца ас­вя­чэн­не ва­ды, якая ця­гам го­да ў кож­най ха­це ска­ры­стоў­ва­ец­ца ў сак­раль­на-бы­та­вых спра­вах. Перш-на­перш слу­жыць яна са­мім жы­ха­рам до­ма, каб яе на­піц­ца ад­ра­зу пас­ля пры­но­су з цар­к­вы. Яна не­аб­ход­ная на ста­ле пад­час ка­ляд­ных, ма­лі­тоў­ных ві­зі­таў свя­та­роў у сва­іх па­ра­фі­яль­ных аве­чак. Так­са­ма ця­гам го­да спат­рэ­біц­ца яна нам як ля­кар­ства ў са­мых без­на­дзей­ных і цяж­кіх зах­вор­ван­нях. На­ват пры веч­ным раз­ві­тан­ні з зям­ным све­там на­шых да­ма­чад­цаў грам­ніч­ная свеч­ка і ас­ве­ча­ная ва­да — не­ад’­ем­ныя ў ван­д­ра­ван­ні пе­рад Гас­под­няе аб­ліч­ча. У ся­лян­скай рэ­ча­іс­нас­ці ас­вя­чо­ная ва­да гэ­та так­са­ма і ахоў­ны, ду­хоў­ны плашч хат­няй жы­вё­лы. Доб­ра па­мя­таю са свай­го дзя­цін­ства, ка­лі пер­шы, вес­на­вы вы­ган ка­роў на па­са­выя лу­гі па­чы­наў­ся заў­сё­ды з ма­літ­вы і ак­рап­лен­ня вер­б­ны­мі га­лін­ка­мі стат­ка жы­вё­лы. Ас­вя­чэн­не но­вых да­моў і ін­шых хат­ніх бу­дын­каў заў­сё­ды ад­бы­ва­ла­ся з та­кой жа цы­ры­мо­ні­яй. Ну, але сё­ле­та дзе­ля пры­род­най тра­ды­цыі не ха­пі­ла толь­кі сла­ву­тых краш­чэн­скіх ма­ра­зоў, якія заў­сё­ды прып­лы­ва­лі да нас з ней­кім ар­к­тыч­ным цык­лам па­вет­ра. А тут поў­нас­цю ка­лапс. Гэ­тую зня­ва­гу і ашу­кан­ства пуш­чан­скія ста­ра­жы­лы лі­чаць зна­кам Бо­жым, прад­каз­ва­ю­чым чар­го­вую, су­свет­ную вай­ну, або і па­сту­по­вы на­ды­ход кан­ца све­ту. У та­кой сі­ту­а­цыі наст­роі лю­дзей, паз­баў­ле­ных свай­го на­ту­раль­на­га, пры­род­на­га цык­ла, поў­ныя ад­чаю і зня­ве­ран­ня ўжо ў якую-ко­ле­чы праў­ду. Але за­ста­ец­ца ве­ра ў моц той жы­вой, ас­ве­ча­най ва­ды. Вя­до­ма, што знач­ная част­ка жы­ха­роў на­шых вё­сак з‑за пры­чы­ны хва­роб і ўзро­сту не ў змо­зе да­е­хаць, ці дай­с­ці на свя­точ­ную ба­гас­луж­бу. І тут з ча­ла­ве­чай і хрыс­ці­ян­скай да­па­мо­гай пры­хо­дзяць блі­жэй­шыя і да­лей­шыя су­се­дзі, ці сва­я­кі. Наш цар­коў­ны ста­ра­ста да­клад­на па­лі­чыў коль­кі бу­тэ­лек ас­вя­чо­на­га да­ру пат­рэб­на яму раз­вез­ці па на­шым ку­точ­ку, каб ніх­то не ад­чуў ся­бе па­кі­ну­тым і за­бы­тым. Да­ве­даў­шы­ся, што я так­са­ма аку­рат у баць­коў, па­ду­маў ён і пра мя­не, да­ру­ю­чы бу­тэль­ку ва­ды з ка­ло­дзе­жа ў род­най, Вяр­стоц­кай па­ра­фіі. Мая ўзру­ша­насць і бяз­мер­ная па­дзя­ка за гэ­тую па­мяць для Вік­та­ра Па­тэ­ю­ка! Та­кім чы­нам у ма­ёй бе­ла­стоц­кай ква­тэ­ры апы­ну­ла­ся ас­вя­чо­ная ва­да з род­на­га ста­рон­ня. Час Ва­дох­рыш­ча, ці Трох ка­ра­лёў, у вя­ско­вай рэ­аль­нас­ці быў пе­ры­я­дам гас­ця­ван­ня сва­я­коў і сяб­ру­ю­чых вя­скоў­цаў. Бо ж вя­до­ма, Раж­джа­ство Хры­сто­вае гэ­та перш за ўсё ся­мей­ні­кі, Но­вы год, для ма­ла­дзей­шых час гуль­няў, а вось тры ка­ра­леў­скія дні да­юць маг­чы­масць суст­ра­кац­ца ў па­шы­ра­ным кру­зе. Не інакш бы­ло і ця­пер у мя­не до­ма. Ужо ў ня­дзе­лю з са­мой ра­ні­цы ат­ры­маў я баць­коў­скі за­гад на­рых­та­ваць та­лер­кі з вян­д­лі­най і хле­бам, пад­рых­та­ваць на­поі, шклян­кі і кі­ліш­кі на пры­ход гас­цей. На маё сум­нен­не, што маг­чы­ма яш­чэ за­ра­на рых­та­ваць за­ку­ску, ат­ры­маў ра­зум­ны ад­каз: «Ка­лі ж за­ві­та­юць гос­ці, то дзе ж ім ча­каць яду». Пас­ля аб’­яў­лен­ня та­кой про­стай праў­ды я про­ста за­са­ро­меў­ся. У та­кой сі­ту­а­цыі, каб да­ка­заць сваю па­ва­гу і па­ша­ну да свя­точ­на­га ры­ту­а­лу, я па­спеў зва­рыць ра­сол з лі­січ­ка­мі, яко­га пах з пе­чы лу­наў па ўсёй ха­це. І свя­точ­ныя гос­ці не пад­вя­лі. Жмень­ка апош­ніх, жы­вых ад­на­вя­скоў­цаў на­вед­ва­лі ся­бе ця­гам трох дзён і він­ша­ва­лі з Ва­дох­рыш­чам. Жы­вая, ас­вя­чо­ная ва­да яд­на­ла і да­ва­ла ра­дасць ад су­стрэ­чы і ўза­е­ма­ра­зу­мен­ня су­поль­на­га лё­су пуш­чан­скіх лю­дзей і іх­ніх жыц­цё­вых вып­ра­ба­ван­няў. Зра­зу­ме­лым толь­кі ім і іх­ня­му пры­род­на-хрыс­ці­ян­ска­му кру­гаг­ля­ду. З ад­на­го бо­ку лі­лі­ся ра­ска­зы пра мі­ну­лае з ус­меш­кай і жар­та­мі, з дру­го­га бо­ку — тры­вож­ныя роз­ду­мы над тым, да якой пу­стэ­чы і ад­мі­ран­ня да­ка­ціў­ся наш ку­ток. На­ват у ка­ляд­ную су­бо­ту ў хра­ме бы­ла па­кой­ні­ца з ляс­ной вё­сач­кі. Ну што ж, за­ко­наў жыц­ця і смер­ці не ад­ме­няць ані­я­кія ўла­да­ры, ці зям­ныя су­ды. Але па­куль гу­чыць ча­ла­ве­чае сло­ва, трэ­ба ра­да­вац­ца жы­ват­вор­нас­ці род­на­га све­ту.

Яў­ген Ва­па

01.02.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты