Навіны

У Мастаўлянах ушанавалі Кастуся Каліноўскага

Каля 20 чалавек з Варшавы, Беластоку і Гародні прыехалі ў Мастаўляны, што сёння на самым сумежжы Беларусі і Польшчы ў дзень з "магічнай" люстэркавай датай 02.02.2020, каб ушанаваць нараджэнца гэтай мясціны, нацыянальнага беларускага героя Кастуся Каліноўскага.

7 гадоў таму - у 2013 годзе ў Мастаўлянах мясцовымі ўладамі гміны Гарадок быў пастаўлены помнік у гонар Каліноўскага і яго паплечнікаў па нацыянальна-вызвольным паўстанні.

Арганізавала ўшанаванне па традыцыі апошніх гадоў "Беларуская нацыянальная памяць". Упершыню на акцыю прыехалі гарадзенцы.

Удзельнікі імпрэзы прывезлі з сабой сцягі розных дзяржаў, народы якіх бралі ўдзел у паўстанні - Беларусі, Польшчы, Летувы, Украіны. Былі сказаны прамовы, пастаўлены да помніка знічкі.

Потым прыехаўшыя разгарнулі вялізны бел-чырвоны-сцяг з якім рушылі на месца былой сядзібы Каліноўскіх.

На месцы фальварку захаваўся кутні камень колішняга родавага гнязда. Анатоль Міхнавец расказаў пра мастаўлянскі перыяд жыцця сям'і Каліноўскіх. Памяць пра Кастуся Каліноўскага была таксама ўшанавана хвілінай маўчання.

 

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты