Навіны

Маладосць на Вадохрышча

Ужо лю­ты на но­се, а на ма­ім пісь­мо­вым ста­ле і ў га­ла­ве — раз­лік мі­ну­ла­год­ніх і сту­дзень­скіх спраў. Ад­ным сло­вам, што­га­до­вая ўзбу­джа­насць нер­во­вай сі­стэ­мы па пры­чы­не сак­ра­мен­таль­на­га пы­тан­ня: як нам вы­жы­ваць у све­це дэ­зын­тэг­ра­цыі і як вы­бу­доў­ваць у тым на­шу бе­ла­ру­скую рэ­ча­іс­насць, не ўзгад­ва­ю­чы пра да­лей­шую бу­ду­чы­ню. У на­тоў­пе су­пя­рэч­лі­ва-эк­зі­стэн­цы­яль­ных ду­мак з’яў­ля­юц­ца ад­нак ус­па­мі­ны і хві­лі­ны, якія рас­сы­па­юц­ца яс­най зор­кай на цём­ным не­бе. Ты­дзень на­зад пі­саў я пра Ва­дох­рыш­ча і яго ду­хоў­ную сі­лу ў ма­лень­кай пуш­чан­скай вёс­цы. Над­звы­чай­ным за­вяр­шэн­нем ня­дзель­на­га, пер­ша­га дня Трох ка­ра­лёў быў удзел у школь­най ста­дзён­цы ў ма­ім род­ным, гай­наў­скім бе­ла­ру­скім лі­цэі. З хра­ні­кёр­ска­га пун­к­ту гле­джан­ня пе­ра­даю за­раз сло­вы змеш­ча­ныя на сай­це шко­лы: «19 сту­дзе­ня 2020 го­да а 18 га­дзі­не, у пры­го­жа аз­доб­ле­най гім­на­стыч­най за­ле, па­ча­ла­ся ад­на з най­важ­ней­шых у жыц­ці кож­на­га лі­цэ­і­ста ўра­чы­стас­цей, якой з’яў­ля­ец­ца баль, зва­ны ста­дзён­кай. Саб­ра­лі­ся на ёй вуч­ні ма­ту­раль­ных кла­саў ра­зам са сва­і­мі пар­т­нё­ра­мі, на­стаў­ні­кі, баць­кі ды за­про­ша­ныя гос­ці. Усіх саб­ра­ных, ад імя баць­коў вуч­няў ма­ту­раль­ных кла­саў, пры­ві­та­ла спа­да­ры­ня Аг­неш­ка Ме­нюк. Баль па­чаў­ся тра­ды­цый­ным, ура­чы­стым па­ла­нэ­зам, у час яко­га вуч­ні па­ка­за­лі­ся ў сва­іх цу­доў­ных убо­рах. Тра­ды­цый­на, не ад­бы­ло­ся так­са­ма без бе­ла­ру­скай на­род­най ля­во­ні­хі. За­тым, вя­ду­чыя вуч­ні — Маг­да­лі­на Ані­ске­віч і Мі­хал Ба­чын­скі ві­та­лі га­на­ро­вых гас­цей ды пра­сі­лі іх узяць го­лас, ся­род якіх знай­ш­лі­ся: спа­дар Ула­дзі­мір Чу­шаў — Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Рэс­пуб­лі­цы Поль­ш­ча, спа­да­ры­ня Да­ну­та Ро­ля — сак­ра­тар Па­вя­то­ва­га ста­ра­ства ў Гай­наў­цы, спа­дар Яў­ген Ва­па — га­лоў­ны рэ­дак­тар тыд­нё­ві­ка «Ні­ва», спа­да­ры­ня Ева Ке­чын­ска-Ма­роз — стар­шы­ня Баць­коў­ска­га ка­мі­тэ­та пры Бел­лі­цэі, спа­дар Ігар Лу­ка­шук — ды­рэк­тар шко­лы. Усе яны жа­да­лі мо­ла­дзі ўда­лай за­ба­вы ды пос­пе­хаў на ма­ту­раль­ным эк­за­ме­не, які няў­хіль­на на­блі­жа­ец­ца. У вы­ступ­лен­нях га­ва­ры­ла­ся так­са­ма пра пры­ем­нас­ці ды ад­каз­насць, якія ня­се ў са­бе да­рос­лае жыц­цё. Го­лас узя­лі так­са­ма прад­стаў­ні­кі ма­ту­ры­стаў, якія па­дзя­ка­ва­лі баць­кам за пад­рых­тоў­ку ўра­чы­стас­ці, а на­стаў­ні­кам за труд, пак­ла­дзе­ны ў іх аду­ка­цыю і вы­ха­ван­не. Гос­ці і на­стаў­ні­кі бы­лі аб­да­ра­ва­ныя квет­ка­мі. Пас­ля афі­цый­най част­кі прый­шоў час на гуль­ню да са­май ра­ні­цы». Ду­маю, што гуль­ня для ўсіх бы­ла ўда­лай. Для мя­не на­пэў­на поў­ным дры­жы­каў і эмо­цый быў сам удзел у цы­ры­мо­ніі ад­к­рыц­ця гэ­та­га не­паў­тор­на­га ба­лю ма­ла­дос­ці і ве­ся­лос­ці. Інакш быць і не маг­ло, ка­лі ўсплы­лі і свае ўспа­мі­ны з гэ­та­га пе­ры­я­ду жыц­ця. Як не кру­ці, але па­дзея гэ­та ўжо гі­ста­рыч­ная, бо ме­ла мес­ца ў 1984 го­дзе, зна­чыць 36 га­доў та­му на­зад. Ей­ную ат­мас­фе­ру, тва­ры сяб­роў, сяб­ро­вак і на­стаў­ні­каў ма­гу да­дат­ко­ва пры­гад­ваць не толь­кі дзя­ку­ю­чы сва­ёй, ужо не­паў­на­цэн­най па­мя­ці, але ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы... «Ні­ве». Та­ды на на­шым ба­лі ў Гай­наў­скім до­ме куль­ту­ры з’я­віў­ся ніў­скі жур­на­ліст, які згод­на пат­ра­ба­ван­ням рэ­дак­цыі ўсё апі­саў і пры­го­жа сфот­каў. Ар­хіў­ны за­піс з’яў­ля­ец­ца за­тым свед­кам май­го ча­су, што вык­лі­кае заў­сё­ды сен­ты­мен­таль­нае па­да­рож­жа ў мі­ну­лае. Уг­ля­да­ю­чы­ся на пры­го­жыя сук­ні бу­ду­чых ма­ту­ры­стак, якія про­ста зда­ва­лі­ся быць ство­ра­ны­мі толь­кі для іх, па­ду­маў я пра ад­роз­нен­ні са сва­ёй ста­дзён­кай. Дзяў­ча­ты бы­лі ўсе ў бе­лых блуз­ках і чор­ных або сі­ніх спад­ні­цах, зда­ец­ца, што ўсе за ка­ле­на. Але пры­га­жосць ма­ла­дос­ці і тут бы­ла так­са­ма вы­шэй за ўні­фар­мізм та­га­час­най эпо­хі. А мо­жа так­са­ма наб­ры­ня­лыя бу­то­ны дзя­во­чай кра­сы, ату­ле­ныя бе­лым ко­ле­рам ня­він­нас­ці, прад­каз­ва­лі на­ка­на­ва­ную пе­ра­ме­ну ў жа­но­чую спе­ласць... На нас, хлоп­цах, боль­шасць упер­шы­ню та­ды куп­ле­ных і на­дзе­тых кас­цю­маў, мяк­ка ка­жу­чы, не ўпіс­ва­ла­ся ідэ­аль­на ў на­шы раз­ме­ры. Хі­ба і за­раз муж­чын­ская част­ка па­куль не най­лепш у тым уз­рос­це ад­чу­вае ся­бе ў адзен­ні ма­дэль­ных су­пер­ме­наў. Але стан­ца­ва­ныя вуч­ня­мі па­ла­нэз і ля­во­ні­ха гля­дзе­лі­ся фе­на­ме­наль­на. Ну і вя­до­ма баць­коў­ская за­ан­га­жа­ва­насць ні­ко­лі тут не мя­ня­ец­ца. Толь­кі ар­га­ні­за­цый­ныя ін­ст­ру­мен­ты ін­шыя. У ма­ім «ва­пен­ным ча­се» баць­кі му­сі­лі са­мі ку­піць сві­ней на кіл­ба­сы і астат­нія сма­коц­ці, на­няць мяс­ні­ка, спя­чы хлеб і са­лод­кую вы­печ­ку, а так­са­ма вы­ра­шыць мно­ства ар­га­ні­за­цый­ных кло­па­таў, ад якіх нам, сён­няш­нім спа­жыў­цам, во­чы бы­лі б увесь час у слё­зах. У мой лі­цэй­скі час сён­няш­ні ўсю­ды­іс­ны ка­тэ­рынг за­мя­ня­ла та­га­час­ная баць­коў­ская та­ла­ка.

Яў­ген Ва­па

06.02.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты