Навіны

Чарговы смяротны прысуд вынеслі ў Слуцку

29-гадовы Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org

29-гадовы Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org

У пятніцу, 6 сакавіка, Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды "слуцкай бандзе". Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве 79-гадовага і 94-гадовага пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Па дадзеных следства, абвінавачаныя спачатку душылі старых, а потым спальвалі іх жыўцом. Усё гэта адбывалася ў студзені 2019 года.

Усе фігуранты справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення, а таксама смяротнага пакарання. Суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка прызначыў тое пакаранне, якое запрашваў дзяржабвінаваўца Вадзім Лолуа.

  • 29-гадовы Віктар Скрундзік па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса прысуджаны да выключнай меры пакарання — расстрэлу;
  • 25-гадовы Віталь Мяцеж па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса — да 22 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • 33-гадовы Валянцін Бушнін па дзвюх артыкулах Крымінальнага кодэкса — да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
sud_slutsk_spring96org-4.jpg
Віталь Мяцеж, Віктар Скрундзік і Валянцін Бушнін у судзе. Фота: spring96.org

 

Судовы працэс па гэтай справе ў будынку Слуцкага суда працягваўся больш за месяц. Пад вартай абвінавачаныя знаходзіліся каля года.

sud_slutsk_spring96org-3.jpg
Падчас канваіравання "слуцкай банды" з суда. Фота: spring96.org

http://spring96.org/be/news/96168

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты