Навіны

25 сакавіка ў Гародні будзе адзначацца ў іншым фармаце

11 сакавіка ў Гародні заяўнікі масавага мерапрыемства і грамадска-палітычныя актывісты, якія ўваходзяць у аргкамітэт па святкаванні Дня Волі, прынялі рашэнне не праводзіць урачыстасці ў Каложскім парку. Менавіта там апошнія гады праходзіла масавае святкаванне 25 Сакавіка. Сёлета пачаткова 21 сакавіка там планаваліся мітынг, канцэрт і іншыя мерапрыемствы, якія зараз адмяняюцца.

Такое рашэннеі прынятае найперш у звязку з пагрозай эпідэміі каронавірусу. Арганізатары лічаць, што няма сэнсу рызыкаваць здароўем людзей. Разам з тым, у горадзе пройдзе альтэрнатыўнае адзначэнне ў выглядзе больш дробных мерапрыемстваў. Будзе праведзены сіці-квэст, ушанаваны выдатныя асобы беларускай і гарадзенскай гісторыі, помнікі якім ёсць у горадзе над Нёманам, пройдуць іншыя мерапрыемствы, пра якія стане ведама пазней.

Заяўнікі максавага мерапрыемтва накіравалі адпаведны ліст у гарадзенскі гарвыканкам.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты